Дзятлаўчане выступілі на “Бацькавай булцы”

У Свіслачы прайшоў штогадовы традыцыйны каравай-фэст, удзельнікамі якога на розных пляцоўках сталі і нашы землякі.

Зборная Дзятлаўскага раёна паспяхова выступіла ў спартыўна-забаўляльнай эстафеце “Бацькава міля”, заваяваўшы спецыяльны прыз “За волю да перамогі”. Спартсмены-аматары спаборнічалі з 17 камандамі Гродзенскай, Брэсцкай  абласцей і прадпрыемстваў горада Свіслачы, па выніках конкурснай праграмы занялі шостае месца.

У Дзятлаўскім райвыканкаме павіншавалі ўдзельнікаў каманды з яркім дэбютам і адзначылі памятнымі падарункамі, якія  ўручылі намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вольга Рагачова і першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

– Дзякуй за тое, што дастойна прадставілі Дзятлаўшчыну на міжраённым узроўні, паказалі камандны дух, зладжанасць і волю да перамогі. Жадаю вам новых перамог і дасягненняў, – адзначыла Вольга Мікалаеўна.

Удзельнікі каманды падзяліліся сваімі ўражаннямі ад паездкі.

Віктар Якшук, намеснік дырэктара фізкультурна-спартыўнага клуба:

– Каманда Дзятлаўскага раёна на каравай-фэсце “Бацькава булка” называлася “Адзінства”, я быў яе капітанам. Вельмі хацелі паўдзельнічаць у конкурсе і не шкадуем, што паспрабавалі. Актыўныя, пазітыўныя, мы згуртаваліся, паказалі дастойны вынік і самі атрымалі задавальненне ад мерапрыемства. У ходзе праграмы нам трэба было прайсці этапы, звязаныя са жнівом і выпяканнем хлеба, а таксама гаспадарчымі заняткамі вяскоўцаў. Да конкурсу рыхтаваліся, праглядвалі мінулагоднюю праграму, абдумвалі тактыку, і гэта нам дапамагло зарыентавацца на самім выступленні. Справіліся на дзесяць з дзесяці і, што немалаважна, наладзілі сяброўскія стасункі з іншымі камандамі. Нас ужо запрасілі на наступны год прыехаць зноў. У знак дружбы і партнёрства каманда Свіслацкага раёна прыме ўдзел на спартыўнай пляцоўцы на нашым “Зецельскім фэсце”.   

Валерыя Свірская, медыцынскі статыстык Дзятлаўскай ЦРБ:

– Упершыню патрапіла на такі конкурс і фестываль “Бацькава булка” ў якасці ўдзельніцы, дзякуй за гэта аргкамітэту Дзятлаўскага раёна. Уражанняў шмат! Феерычнае, маштабнае мерапрыемства: шмат самых розных хлебабулачных вырабаў, я нават фатаграфавала на тэлефон каравай, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі. Спадабаліся па-святочнаму аздобленая сцэна, вясковы каларыт экспазіцый, багата прадстаўленых раёнамі, шмат вясёлых людзей навокал. Наша каманда на конкурсе трымалася на “ўра!”, усе стараліся паказаць сябе найлепшым чынам, перажывалі адзін за аднаго і агульны вынік. Нягледзячы на тое, што гэта конкурс, на пляцоўцы панавала лёгкая добразычлівая атмасфера.

Тыя, хто ў гарачую пару жніва заняты на працоўным месцы, атрымалі аналагічныя ўзнагароды  ад кіраўнікоў сваіх прадпрыемстваў.

Дзятлаўчане паспяхова выступілі на іншых пляцоўках “Бацькавай булкі”. Так, трактарыст-машыніст КСУП “Войневічы” паўдзельнічаў у конкурсе прафесійнага майстэрства сярод сельскагаспадарчых, камунальных і будаўнічых арганізацый Гродзенскай і Брэсцкай абласцей “Трактар-булка-шоу”. Ён атрымаў дыплом і спецыяльны прыз фестывалю на тэматычнай сцэне свята.

Дыпомам І ступені каравай-фэста “Бацькава булка” і грашовай прэміяй была адзначана за ўдзел у выставе-конкурсе вырабаў дамашняй выпечкі сярод аматараў “Матулін каравай” у намінацыі “Традыцыйны каравай” культарганізатар Новаяльнянскага дома культуры Марына Ажахоўская. Яна прадставіла на конкурс сучасны каравай “Пяшчота” і традыцыйны на заквасцы “Дабрабыт”.

Наталля АВЯРЧУК

Фота аўтара, удзельнікаў фестывалю

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…

2 часа ago

Актуальный комментарий. Новые возможности для сельского гостеприимства

Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…

3 часа ago

Ход проведения СКМ «Внимание – дети!»

Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…

3 часа ago

Рейд со СМИ. Безопасный порядок во дворе: не так просто, как кажется

С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…

4 часа ago

ПРО:Безопасность. Как не заблудиться в лесу?

Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…

4 часа ago

К прививочной кампании против гриппа готовы!

Выполнение регламентированного охвата прививками против гриппа населения Дятловского района в 2025 году в очередной раз…

4 часа ago