У Мінску прайшоў рэспубліканскі этап спаборніцтваў па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у дывізіёне Б сярод юнакоў малодшай узроставай групы 2011-2013 гадоў нараджэння.
Каманда “Алмаз” Дзятлаўскага раёна, якая прадстаўляла на спаборніцтвах Гродзенскую вобласць, заваявала тытул віцэ-чэмпіёна, дадаўшы “сярэбраны” вынік у скарбонку да тытулаў шасціразовага пераможцы, двухразовага сярэбранага і аднаразовага бронзавага прызёра фінальнага этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў.
На шляху да чарговага тытула нашы юныя хакеісты абыгралі каманды з Віцебскай (9 : 5), Мінскай (4 : 2), Магілёўскай (6 : 2) абласцей, саступіўшы толькі камандзе з Гомельскай вобласці (0 : 5), якая ў выніку стала чэмпіёнам.
З 18 ігракоў каманды “Алмаз” адразу трое былі ўключаны арганізацыйным камітэтам у пералік лепшых ігракоў турніру: капітан Мікіта Санюк, які стаў лепшым бамбардзірам, забіў 11 шайбаў; Павел Грэцкі – лепшы абаронца; Мацвей Іванчык – упісаны ў сімвалічную пяцёрку лепшых ігракоў.
– Каманда ўдзячна за падтрымку кіраўніцтву раёна, балельшчыкам, прысутнасць якіх адчувалася на працягу ўсяго турніру, – адзначыў трэнер каманды Дзмітрый Ёда. – Удзельнічаючы ў спаборніцтвах, хлопцы набылі шмат сяброў, зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі і абяцалі вярнуцца па перамогу ў наступным годзе.
Наталля АВЯРЧУК
Фота з архіва каманды “Алмаз”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашалепшае #нашелучшее #хоккей #спорт
Внимание! В дневные часы 6 августа (четверг) во многих районах Гродненской области максимальная температура воздуха…
Свято-Успенский Жировичский митрополичий мужской монастырь стал местом встречи Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь…
«Перамога» напоминает про ФОТОКОНКУРС огородных и садоводческих достижений как для начинающих любителей, так и состоявшихся…
На календары жнівень, і бацькі школьнікаў усё часцей звяртаюць увагу на цэны і асартымент, плануюць…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Чтобы летние каникулы оставили только приятные воспоминания, воспитанников палаточного лагеря «Экотурист» Крутиловичской базовой школы посетили…