Дзятлаўчане сустрэлі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

Сёлета ў нашай краіне адзначаецца 108-я гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі. У гэты дзень у Дзятлаве, у скверы каля помніка Уладзіміру Леніну, прайшоў урачысты мітынг з удзелам кіраўніцтва раёна, дэпутатаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, ветэранаў, дзятлаўчан.

З чарговай гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі дзятлаўчан павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка:

– Гэты дзень назаўжды ўвайшоў у гісторыю як сімвал карэнных пераўтварэнняў, якія ўвасобілі ў жыццё шматвекавую мару чалавецтва аб сацыяльнай справядлівасці, уладзе народа і сапраўдным гуманізме. З глыбокай удзячнасцю ўспамінаем подзвіг старэйшых пакаленняў, чыёй адданай працай былі закладзены магутныя асновы нашай дзяржавы. Высока мы цэнім уклад нашых сучаснікаў, якія памнажаюць эканамічны, культурны патэнцыял суверэннай Беларусі. Наша краіна, захаваўшы ўсё лепшае ад савецкай эпохі, упэўнена рухаецца наперад, абраўшы галоўным прыярытэтам стварэнне сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў віншую вас з гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, душэўнага цяпла і аптымізму.  

Далучыўся да віншаванняў і зрабіў экскурс у гісторыю старшыня раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Дзмітрый Малочка:

– Беларусь – адзіная краіна ў свеце, якая адзначае Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэта дастойна і справядліва: свята  непарыўна звязана з лёсам Беларусі і кожнага яе грамадзяніна. Дзякуючы Вялікаму Кастрычніку мы стварылі незалежную краіну, якая ўпэўнена ідзе па шляху стварэння грамадства, моцнага сваім інтэлектуальным патэнцыялам, патрыятычнымі памкненнямі і духоўнымі каштоўнасцямі. Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, ідэі Кастрычніка на сёння застаюцца рэальнай альтэрнатывай каланіяльнай палітыкі капіталізму ў яго сучасным абліччы, а праект Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік, заснаваны на роўнасці народаў, павазе іх культур і традыцый, і сёння з’яўляецца маяком для краін, якія імкнуцца жыць у міры і ствараць для дабрабыту грамадства. Камуністычная партыя Беларусі заклікае кожнага грамадзяніна нашай краіны да адзінства і згуртаванасці, а палітычныя сілы – выступіць адзіным фронтам у абароне міру і грамадзянскай згоды, набыткаў сучаснай Беларусі, працоўнага народа.

Як даніну павагі да слаўных традыцый продкаў, якія ўпісалі свае імёны ў нашу агульную гісторыю, удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да помніка Уладзіміру Леніну.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА 

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

8 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

8 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

9 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

10 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

11 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

13 часов ago