Дапаможам выратаваць жыццё Кірыла!

Маладому дзятлаўчаніну Кірылу Урбановічу тэмінова патрабуецца лячэнне.

З просьбай аб дапамозе да землякоў звярнулася дырэктар гімназіі № 1 горада Дзятлава Вераніка Фабішэўская:

– У нашага выпускніка 2025 года Кірыла Урбановіча выяўлена небяспечнае захворванне, якое можа спыніць жыццё. Яго сям’я змагаецца за сына ўсімі сіламі, аднак ім вельмі патрэбна наша падтрымка.  Прашу кожнага з вас не застацца раўнадушным і дапамагчы, наколькі можаце. Навучэнцы гімназіі, педагогі, бацькі ўжо пачалі збор грашовых сродкаў, ва ўстанове адукацыі будзе праведзены дабрачынны кірмаш, сродкі ад якога таксама стануць крупінкай дапамогі ў барацьбе за жыццё Кірыла.

Кірыл Урбановіч доўгі час змагаецца з анкалогіяй – вострым Т-лімфабласным лейкозам. Нягледзячы на праведзеныя курсы хіміятэрапіі, у яго развілася хіміярэзістэнтнасць, стандартнае лячэнне больш не дапамагае. Захворванне прадаўжае прагрэсіраваць.

Адзіным шанцам на выратаванне з’яўляецца лячэнне ў спецыялізаванай клініцы ў Іспаніі, для якога трэба сабраць 400 тысяч еўра. Жыццё Кірыла – у руках кожнага з нас. Помніце, што любая дапамога важная.

Рэквізіты для дапамогі ў ААТ “ААБ Беларусбанк“

Для пераводу ў еўра:
BY37 AKBB 3134 2000 0123 1007 0000
У доларах ЗША:

BY35 AKBB 3134 1000 0143 5007 0000
У беларускіх рублях:

BY56 AKBB 3134 0000 0269 8007 0000
У расійскіх рублях:

BY57 AKBB 3134 3000 0118 1007 0000

Праз ЕРИП: платежи / банковские, финансовые услуги / банки, НКФО / Беларусбанк / пополнение счета. Код паслугі ЕРИП: 4672271.

Каб дапамагчы, можна проста папоўніць баланс тэлефона:
+375-33-9115524 (МТС).

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

12 часов ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

1 день ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

1 день ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

1 день ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

1 день ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

1 день ago