Дзятлаўчане стануць удзельнікамі рэспубліканскага свята апошняга званка

22-23 мая для выпускнікоў адзінаццатых класаў адбудзецца рэспубліканскае свята апошняга званка.

Па добрай традыцыі яго ўдзельнікамі стануць сто лепшых навучэнцаў горада Мінска і па столькі ж паспяховых выпускнікоў прадставяць кожны з рэгіёнаў Беларусі.

На ўрачыстасць запрошаны і чацвёра маладых жыхароў Дзятлаўшчыны, за плячыма якіх не толькі адзінаццаць гадоў паспяховай вучобы, але і шэраг іншых дасягненняў і перамог.

Выпускніца сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Валерыя Жалнерчык – прызёр абласнога этапу алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць” і абласнога этапу конкурсу “Лепшы празаічны водгук на творы Васіля Быкава”, а таксама лаўрэат ІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў у намінацыі “Тэатральная творчасць. Мастацкае слова”.

Адзінаццацікласнік сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, дэпутат моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў Станіслаў Якаўчык – выдатнік вучобы, прызёр рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па прадмеце “Грамадазнаўства” ў секцыі “Чалавек і сучаснае грамадства” і абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу камп’ютарных распрацовак патрыятычнай скіраванасці “Патрыёт.by”, пераможца XVI абласной канферэнцыі даследчых работ “Крыштальная Альфа” і рэспубліканскага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны”.

Навучэнка Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна Валерыя Юргілевіч – пераможца абласнога і ўдзельніца рэспубліканскага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай адукаванасці, прызёр Міжнароднага конкурсу чытачоў “Чытаем А. С. Пушкіна”, абласнога этапу праекта ГА “БРПА” “Цімураўцы.by”.

Выпускніца Вензавецкай сярэдняй школы Яна Клуйша – прызёр трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Біялогія”, XVI абласной канферэнцыі даследчых работ “Крыштальная Альфа” ў секцыі “Гісторыя”.

Удзельнікаў урачыстасці чакае яркая святочная праграма з культурна-забаўляльнымі мерапрыемствамі, ускладанне кветак на Алеі Герояў, урачыстая лінейка, на якой пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў, спартыўных турніраў будуць адзначаны падарункамі.

Пасля ўрачыстай часткі пройдзе моладзевая дыскатэка і канцэрт з удзелам папулярных у моладзевым асяроддзі артыстаў беларускай эстрады.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#награда #нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина #образование 

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

7 часов ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

11 часов ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

14 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

14 часов ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

15 часов ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

1 день ago