12 верасня ў кінатэатры “Беларусь” горада Мінска прайшоў прэс-паказ новай кінастужкі 2024 года “Чорны замак”, знятага на аснове рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”.
Стужка знятая на Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” і расійскай “Нью Арт Сінема Прадакшн”.
Першымі кінагледачамі сталі журналісты з усіх рэгіёнаў Беларусі, сталічных СМІ, навучэнцы факультэта журналістыкі.
Першапачаткова жанр фільма заяўляецца як гістарычны дэтэктыў на стыку з фэнтэзі. На экране пераплятаюцца падзеі мінуўшчыны і нашага часу, якія звязвае знойдзенае старажытнае Евангелле 16 стагоддзя.
Кніга, як якар, злучыла дзве эпохі, якія перадаюцца гледачам вачамі галоўнага героя Антона – выкладчыка, гісторыка, які вывучае артэфакты. Толькі на кароткі час у рукі яго і сябра трапляе Евангелле, на старонках якога яны знаходзяць зашыфраванае пасланне.
У час паказу стужкі творчая здымачная група сустрэлася з журналістамі. Гэта былі аўтар сцэнарыя, прадзюсар Глеб Шпрыгаў, народны артыст Расійскай Федэрацыі Віктар Вяржбіцкі, рэжысёр-пастаноўшчык Кірыл Кузін, мастак-пастаноўшчык Наталля Навоенка, намеснік галоўнага дырэктара Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Павел Скалабан.
– Мы імкнуліся зрабіць “вялікае кіно”, ёсць такі жанр, які шмат чаго ў сябе ўключае, – адзначыў Глеб Шпрыгаў. – Як бы мы далёка не зайшлі па змесце, ёсць шмат перасячэнняў з раманам Уладзіміра Караткевіча, перадаць такі складаны шматслойны твор – задача няпростая. Мы змагаліся за кожную хвіліну, спачатку стужка была працягласцю тры гадзіны, потым скарацілі яе да дзвюх. Проста хацелася шмат чаго “сказаць”, што і як атрымалася – ацэньваць гледачам.
Мяркуецца, што ў кінапракат “Чорны замак” выйдзе ў снежні гэтага года, а ў лютым 2025-га будзе даступны для прагляду ў інтэрнэце.
Сярод асноўных акцёраў: Віталь Кішчанка (Расія) – у ролі Вітаўта Гальшанскага, беларусы Яўген Швец – Антон Косміч і Анастасія Красоўская – Гардзіслава, іншыя.
Пасля прагляду кінастужкі ў журналістаў была магчымасць падзяліцца ўражаннямі і абмеркаваць яе з творчай групай.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…
Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…
В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…