Па добрай традыцыі 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, жыхары розных рэгіёнаў Беларусі далучыліся да напісання дыктоўкі.

На Дзятлаўшчыне свой працоўны дзень з яе пачалі работнікі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый раёна.


Сёлета наша краіна адсвяткуе значную дату – 80-годдзе Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне, таму і тэкст быў тэматычным: “Сустрэча з ворагам” Якуба Коласа.








Уражаннямі ад удзелу ў мерапрыемстве падзялілася адна з выдатніц сёлетняй дыктоўкі на беларускай мове, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Таццяна Умоўская:

– Мы сёння адчулі сябе ў ролі вучняў, якія пішуць дыктоўку. Яна была дастаткова складаная: трэба было ўспомніць многае са школьнай праграмы, асабліва пунктуацыю. Тэкст прысвечаны ваеннай тэматыцы, што актуальна ў год юбілею Вялікай Перамогі. Таму мы яшчэ раз дакрануліся да ваеннай гісторыі. Думаю, вучні ва ўсіх школах раёна сёння таксама будуць пісаць дыктоўку, гэта свайго роду патрыятычнае выхаванне.
Актыўны ўдзел у напісанні дыктанта прынялі навучэнцы і педагогі ўстановаў адукацыі раёна.















Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#диктант #Дятловщина