Каманда Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы стала пераможцай спартакіяды Гродзенскай вобласці па міні-футболе сярод юнакоў 2012-2013 гадоў нараджэння.
У спаборніцтвах удзельнічалі 12 каманд Гродзенскай вобласці. Выхаванцы Дзятлаўскай ДЮСШ пад кіраўніцтвам трэнера Уладзіміра Ганчара паказалі добры вынік і на працягу ўсяго турніру не прайгралі ніводнай гульні, паклаўшы ў сваю скарбонку 10 перамог і адну нічыю. Было забіта 52 галы, прапушчана толькі тры.
За каманду-пераможцу выступалі: Мацвей Кашко, Уладзіслаў Сёмуха, Кірыл Лагун, Мацвей Губко, Цімафей Нічыпаровіч, Дзмітрый Сёмуха, Аляксандр Свіб, Данііл Бірук, Аляксандр Белуш, Захар Шылюк, Дзмітрый Рашчупкін, Мікіта Саўрас, Паліна Літавар, Уладзіслаў Лявончык.
Фінальныя гульні спартакіяды прайшлі ў горадзе Навагрудку. На другой пазіцыі пасля дзятлаўчан замацаваўся ФК “Я Футбаліст” з горада Скідзеля, на трэцім – Навагрудская ДЮСШ.
Наталля АВЯРЧУК
Фота Дзятлаўскай ДЮСШ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#спорт #футбол #нашалепшае #нашелучшее
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…