“Дзяржава – гэта мы”: маладым дзятлаўчанам уручылі пашпарты

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў юным жыхарам нашага раёна “Дзяржава – гэта мы” прайшла ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі ў рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”.

Галоўнымі героямі ўрачыстасці сталі адзінаццаць 14-гадовых навучэнцаў установаў адукацыі Дзятлаўшчыны.

Падтрымаць іх у музей прыйшлі прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, супрацоўнікі пракуратуры, аддзела ўнутраных спраў.

– Прыміце шчырыя віншаванні са святам, – павітаў удзельнікаў сустрэчы старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Канстытуцыя з’яўляецца галоўным дакументам нашай краіны, які ўвасобіў шматвекавы вопыт беларускага народа, і асноўным законам, па якім ажыццяўляе дзейнасць дзяржаўная ўлада, вызначаецца грамадскае жыццё. Яна служыць гарантам правоў і свабодаў грамадзян і ўвабрала ў сябе аўтэнтычнасць нашага народа. Па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ўжо 21-ы год запар рэалізуецца праект “Мы – грамадзяне Беларусі!” з уручэннем пашпартоў чатырнаццацігадовым школьнікам. На Дзятлаўшчыне ўрачыстасць нездарма праходзіць менавіта ў музеі: сёлета наш раён адзначае 85-годдзе. А ў музеі захоўваецца гістарычны вопыт Дзятлаўшчыны, адлюстраваны легендарныя яе перыяды. Вы таксама павінны ведаць і памнажаць гэтыя дасягненні. Жадаю вам стаць годнымі грамадзянамі Беларусі, у поўным аб’ёме ажыццявіць правы, гарантаваныя Канстытуцыяй, развівацца фізічна, стаць прафесіяналамі, як і бацькі, стварыць сем’і, выгадаваць такіх жа патрыётаў. Са святам, будзьце дастойныя сваіх продкаў, бацькоў, педагогаў.

Андрэй Садоўскі ўручыў пашпарты Дзянісу Гуговічу, Ангеліне Прылюдзька, Віталію Місцюкевічу, Маі Ванчук, Ангеліне Гушча.

Эстафету ўручэння прадоўжыў начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Вадзім Шчурскі, ад якога пашпарты атрымалі Ганна Мазоль, Маргарыта Цяцерына, Міраслава Ніканава.

Пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго ўручыў пашпарты Вераніцы Шымко, Веры Стракоўскай, Дар’і Урбановіч.

Кожны са школьнікаў атрымаў таксама падарачнае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” ад раённай арганізацыі ГА “БРСМ” і памятныя сувеніры ад раённага савета ветэранаў.

Годна несці званне грамадзян Беларусі, вучыцца і працаваць на яе карысць, праслаўляць Айчыну сваімі справамі і ўчынкамі ад імя навучэнцаў паабяцала Маргарыта Цяцерына з Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

З атрыманнем пашпартоў маладых людзей павіншавала і пажадала поспехаў у вучобе, творчасці і жыцці першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Для ўдзельнікаў урачыстасці прагучалі песенныя падарункі, затым іх запрасілі на экскурсію па музеі.

Ірына СТЫРНІК

Фота Наталлі АВЯРЧУК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование #молодежь #Дятловщина #нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

6 часов ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

6 часов ago

Што цэняць і чаго чакаюць маладыя беларусы?

Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…

6 часов ago

Моладзевыя навіны. “Асенні экспрэс”: прыгоды на планетах

У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…

6 часов ago

Актуальны каментарый. Мы робім усё, каб стаць мостам для дыялогу

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…

7 часов ago

МФК «ФСК Дятлово» одержал победу в товарищеском матче и готовится к турниру «Соседи»

В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…

8 часов ago