Дзяніс Трафімчык: “Узнагарода ад Прэзідэнта Беларусі натхняе на новыя здзяйсненні”

На абласных “Дажынках-2024” праходзіць цырымонія ўшанавання перадавікоў сёлетняга жніва, выдатных работнікаў сельскагаспадарчай сферы і тых, хто зрабіў вялікі ўклад у развіццё галіны.

Падзячным лістом Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў адзначаны наш зямляк, інжынер ААТ “Граніт-Агра”, вядомы на ўсю Беларусь аграблогер з аграгарадка Круцілавічы Дзяніс Трафімчык. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі ад сустрэчы с кіраўніком дзяржавы і свята хлебаробаў:

– Упершыню на цырымоніі ўзнагароджання на галоўнай сцэне “Дажынак” у Мастах мяне прадставілі не проста як інжынера, а аграблогера. Аграблог – гэта справа пяці гадоў майго жыцця, у якую за гэты час укладзена шмат працы, жадання, сіл і ідэй. Усё гэта апраўдалася. Сёння аграблог сапраўды народна любімы, праект атрымаў шырокую вядомасць па ўсёй Беларусі найперш дзякуючы яго героям – простым, працавітым, добрым, таленавітым і цікавым асобам – нашым працаўнікам вёскі.

Узнагарода ад Прэзідэнта Беларусі, якую атрымаў сёння, адчуваецца нечым грандыёзным і неверагодным, натхняе на новыя здзяйсненні. Мае старанні заўважаны на дзяржаўным узроўні, гэта вельмі прыемна і адказна. Для мяне такая высокая ўзнагарода – паказчык таго, што я раблю правільную і патрэбную людзям справу. Ёсць куды расці і да чаго імкнуцца. Дзякую усім, хто паверыў у аграблог і прадаўжае гэта рабіць.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

41 минута ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

14 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

14 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

15 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

16 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

16 часов ago