“Апошнімі сведкамі” назвала пісьменніца Святлана Алексіевіч у аднайменнай аповесці тых, чыё дзяцінства было загублена Вялікай Айчыннай вайной, што забрала ў беларусаў кожнага трэцяга.

Тысячы дзяцей з-за яе не спазналі матчынай ласкі, бацькоўскага цяпла, затое сталі жывымі сведкамі злачынства супраць чалавецтва.  Адным з наступстваў Вялікай Айчыннай вайны было рэзкае павелічэнне дзіцячага сіроцтва і дзіцячай безнагляднасці. Да пачатку лістапада 1944 года супрацоўнікі НКУС СССР паставілі на ўлік 4792 беспрытульныя, безнаглядныя дзіцяці. Было вырашана аднавіць ранейшыя і стварыць новыя дзіцячыя дамы для сірот. У Гродзенскай вобласці на пачатку снежня 1945 года ўжо функцыянавалі 16 дзіцячых дамоў і адна школа для сляпых дзяцей, у 1948 годзе – 18 дзіцячых дамоў на 1768 чалавек.

У першыя пасляваенныя гады на тэрыторыі  нашага раёна былі створаны Дзятлаўскія дзіцячыя дамы № 1 і № 2. У 1956 годзе Гродзенскі аблвыканкам прыняў рашэнне аб аб’яднанні гэтых дамоў, пазней Дзятлаўскі дзіцячы дом для сірот быў рэарганізаваны ў школу-інтэрнат.

Даведаўся, што ў вёсцы Сцяткоўшчына, якая да 1954 года ўваходзіла ў склад Казлоўшчынскага раёна Брэсцкай вобласці, таксама знаходзіўся дзіцячы дом для беспрытульных і сірот. Аб гэтым добра памятаюць ветэран працы, жыхар вёскі Сцяткоўшчына Вікенцій Іванавіч Лішык і былы жыхар гэтай вёскі Георгій Міхайлавіч Шундрык. Яны прыгадваюць, што дзеці з’явіліся ў вёсцы вясной 1946 года. Разам з імі прыехалі франтавік Дзмітрый Каваленка і яго жонка – настаўніца пачатковых класаў Вольга Ісаеўна. Сям’я Каваленкаў была шматдзетнай.

Георгій Міхайлавіч Шундрык расказаў:

– У дзіцяча-юнацкія гады я жыў у вёсцы Сцяткоўшчына, вучыўся ў школе, быў сведкам розных падзей, добра памятаю аповеды старэйшых. У нашай вёсцы быў драўляны двухпавярховы маёнтак памешчыка Збігнева Палубінскага. Каля палаца знаходзіліся вялікія будынкі для жывёлы, з двух бакоў раслі ліпы і елкі. У нізіне цякла рачулка, каля яе была выкапана сажалка, дзе мы вучыліся плаваць і лавілі рыбу. Не ведаю, як выкарыстоўваўся маёнтак у гады вайны, але ў 1940-ым у ім размяшчаліся клуб, бібліятэка, магазін. Памятаю, як на выбары ў Вярхоўны Савет БССР, у 1940 годзе, вясковая моладзь ставіла там п’есу “Паўлінка”. На сцэне стаяў мой бацька (тады загадчык клуба) і сачыў за выступленнем мясцовых артыстаў. Я сядзеў на лаве ў першым радзе, глядзеў пастаноўку. На наступны дзень дарослыя кідалі лісты для галасавання ў вялікія скрыні. Пасля вайны ў дзіцячым доме былі дзеці з розных раёнаў Беларусі і Расіі. Вясковая моладзь хадзіла ў дзіцячы дом на вечары і танцы, дарослыя дапамагалі прадуктамі харчавання. Пазней каля дзетдома быў закладзены прысядзібны ўчастак з агародам. Запомніўся і пажар у вясковай школе. Сумеснымі намаганнямі жыхароў і дзетдомаўцаў ён быў патушаны. Вядома, што праз некалькі гадоў дзіцячы дом расфарміравалі, а маёнтак Палубінскага разабралі. Атрыманы будаўнічы матэрыял быў выкарыстаны пры будаўніцтве Раготнаўскай амбулаторыі.

Вікенцію Лішыку прыгадваецца, што яны з бацькам часта на коннай падводзе ездзілі ў гарадскі пасёлак Казлоўшчына на хлебазавод. Там атрымлівалі хлеб для выхаванцаў дзіцячага дома. Дзяці ва ўстанове былі рознаўзроставыя. Першыя месяцы даводзілася складана, нават адзначаліся выпадкі крадзяжоў агародніны і садавіны з участкаў вяскоўцаў, але жылі дружна.

Пашанцавала знайсці Маргарыту Дзмітрыеўну Каваленка (па мужу Юшкевіч). Зрабіць гэта дапамагла жыхарка вёскі Буйкі Любоў Іванаўна Белавус. Цяпер Маргарыта Дзмітрыеўна жыве ў Віцебскай вобласці, працуе ў школьным краязнаўчым музеі ў вёсцы Старое Сяло. Аб гадах жыцця і работы на яварскай зямлі яна напісала кнігу “Явар мой сярэбраны”.

Міхаіл ЛУК’ЯНЧЫК,
краязнаўца

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

9 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

12 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

16 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

17 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago