У снежні 2019 года навучэнцы 4 класа Жукоўшчынскай школы пабывалі на экскурсіі ў музеі Новаяльнянскай сярэдняй школы.

Там яны даведаліся аб легендарных лётчыцах, якія ваявалі на Дзятлаўшчыне, аб гераічных подзвігах дзяўчат.

Пасля экскурсіі ўзніклі пытанні: а ці былі жанчыны-ветэраны ў нашай мясцовасці, колькі іх, на якіх франтах яны ваявалі, як склаўся іх лёс у мірны час? У Жукоўшчынскім сельскім савеце захоўваюцца спіскі ўсіх удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх адшукалі чатыры жаночыя прозвішчы: Антаніна Няфёдаўна Туміна, Антаніна Арсеньеўна Місарэвіч, Вера Андрэеўна Пышко – вязні фашысцкіх канцлагераў, Надзея Піліпаўна Сніціч – ветэран вайны. Усе звесткі пра іх захоўваюцца ў школьным музеі.

Ала АКРАЕЦ,
настаўніца пачатковых класаў Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Справку о месте жительства и составе семьи теперь можно получить через интернет
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 февраля, 2025
Пабывалі на выставе

Пабывалі на выставе

17 февраля, 2025

Похожие публикации