Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце выязны прыём грамадзян правёў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Разянкоў.

З пытаннямі да Дзмітрыя Юр’евіча звярнуўся жыхар райцэнтра. Усе тэмы тычыліся арганізацыі і бяспекі дарожнага руху, таму на прыёме прысутнічалі начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Вадзім Шчурскі і начальнік міжраённага аддзела дзяржаўтаінспекцыі па абслугоўванні Слонімскага, Зэльвенскага і Дзятлаўскага раёнаў Аляксандр Калінін.

Заяўнік выказаў прапанову прааналізаваць арганізацыю дарожнага руху на ўчастку трасы Любча – Навагрудак – Дзятлава, дзе ёсць значныя абмежаванні па хуткасці і ўстаноўлены адпаведныя знакі. Дарога звілістая, мае шмат крывых, але, па меркаванні нашага земляка, якасць і шырыня дарожнага пакрыцця дазваляе вадзіцелям бяспечна рухацца нават з крыху большай хуткасцю, і чаму б не перагледзець некаторыя абмежаванні.

Пытанне ўзята на кантроль, будзе вывучана дэталёва для прыняцця правільнага рашэння.

Другая тэма тычылася “ляжачых паліцэйскіх” у Дзятлаве. Заяўнік выказаў меркаванне, што, магчыма, не ўсе яны адпавядаюць стандартам, таму некаторыя нязручныя для вадзіцеляў.

У бліжэйшы час з удзелам спецыялістаў дарожнай службы адбудзецца маніторынг штучных няроўнасцяў. Калі выявяць парушэнні, будуць накіраваны прадпісанні для іх ухілення.

Яшчэ адна праблема, якая клапаціла дзятлаўчаніна, – выкарыстанне гаспадарамі транспартных сродкаў для фараў галагенных лямпаў. У цёмны час сутак яны могуць “асляпіць” сустрэчнага вадзіцеля, так недалёка і да аварыі.

Як аказалася, з праблемай у дзяржаўтаінспекцыі знаёмыя, а вырашаць яе дапамагаюць рэйды ў цёмны час сутак з пакараннем парушальнікаў. Колькасць такіх прафілактычных мерапрыемстваў на тэрыторыі раёна паабяцалі павялічыць.

Напрыканцы сустрэчы Дзмітрый Разянкоў прааналізаваў сітуацыю, якая ў цэлым склалася на Дзятлаўшчыне ў плане бяспекі і работы міліцыі:

– Сёння задачы органаў і Міністэрства ўнутраных спраў акцэнтаваны на прафілактыцы: галоўнае – папярэджанне правапарушэнняў, адпаведна і вектар намаганняў праваахоўнікаў засяроджаны на гэтым напрамку. Для ацэнкі сітуацыі па рэгіёнах выкарыстоўваецца такое паняцце, як “удзельная вага” злачынстваў – іх колькасць на дзесяць тысяч насельніцтва. Калі браць Гродзеншчыну і Беларусь у цэлым, то гэта лічба складае 13, а на Дзятлаўшчыне яна значна ніжэйшая – 8, значыць, аддзел унутраных спраў на высокім узроўні выконвае задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы і профільным ведамствам. Калі браць лінію крымінальнага вышуку, то колькасць зарэгістраваных злачынстваў у раёне летась знізілася на 73 %, а іх раскрывальнасць складае амаль 100 %. Цяжкіх і асабліва цяжкіх не зарэгістравана. Учынена і раскрыта адно злачынства экстрэмісцкага характару. Падобных раёнаў на тэрыторыі Беларусі няшмат. Аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама ўзначальвае Вадзім Шчурскі, якому ад абласнога ўпраўлення я выказваю ўдзячнасць за паспяховую работу.

Пачаўся сельскагаспадарчы сезон, і міліцыя праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў у аграпрамысловым комплексе, скіраваных на прафілактыку дробных крадзяжоў. Шмат увагі надаецца дарожнай бяспецы: дзяржаўтаінспекцыя ажыццяўляе прафілактыку ў розных напрамках, але галоўны – кіраванне аўтатранспартам без тэхнічнага допуску. Як правіла, грамадзяне не праходзяць дзяржтэхагляд па прычыне сур’ёзных няспраўнасцяў свайго аўтамабіля, выпраўленне якіх патрабуе вялікіх грашовых укладанняў. Аднак з’яўленне няспраўных транспартных сродкаў на дарозе як “бомба запаволенага дзеяння” – у любы момант можа адбыцца аварыя, у тым ліку з цяжкімі наступствамі не толькі для аўтаўладальніка. Яшчэ адзін напрамак – мабільныя тэлефоны, якія з’яўляюцца праблемай не толькі для вадзіцеляў, але і для пешаходаў: навушнікі, мабільнік, няўважлівасць асабліва на пешаходных пераходах – зноў недалёка да бяды.

Не губляе актуальнасці прафілактыка ў сферы наркакантролю, дзе асноўная група рызыкі – школьнікі, навучэнцы, студэнты. Прычым тычыцца гэта як ужывання псіхатропных рэчываў, так і іх распаўсюджвання праз так званыя закладкі, таму ў сродках масавай інфармацыі і ў час прафілактычных сустрэч міліцыя не перастае нагадваць моладзі, што прапановы ў інтэрнэце аб хуткіх і вялікіх заробках каштуюць самага дарагога – свабоды.

Органы ўнутраных спраў Беларусі працуюць, каб жыццё людзей было бяспечным і спакойным, каб грамадзяне і госці нашай краіны ў любы час спакойна маглі хадзіць па вуліцах. Многія еўрапейскія краіны не могуць пахваліцца такім парадкам, як у Беларусі. І ўсё гэта дасягнута дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню кіраўніцтва дзяржавы і органаў унутраных спраў.

Сёння ў нашай рэспубліцы адзначаецца Дзень унутраных войск. Усіх, хто мае дачыненне да ведамства, і ветэранаў службы шчыра віншую са святам, жадаю здароўя, міру, дабрабыту, стойкасці і надзейнага тылу.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее

Похожие публикации