Дзяніс Сасінскі: “Армію трэба зразумець”

Ужо амаль шаснаццаць месяцаў служыць у інжынерных войсках у вайсковай часці 33933 горада Слоніма наш зямляк Дзяніс Сасінскі. Хутка заканчваецца яго служба, а ў сакавіку ён прыйшоў дахаты ў водпуск, які, дарэчы, у яго даўжэйшы, чым у іншых салдат – трынаццаць дзён. На Дзень інжынерных войскаў, які адзначаўся 21 студзеня, за разумную ініцыятыву, прафесійнае майстэрства, прыкладную воінскую дысцыпліну гвардыі радавому Дзянісу Сасінскаму далі грамату, а таксама прыбаўку да водпуска.

Дзяніс гаворыць, што служыць яму падабаецца. Але кожны службу ўспрымае па-рознаму. Адным яна даецца лёгка, для другіх – гэта сапраўднае выпрабаванне. У арміі неабходна ўмець пастаяць за сябе.

У асноўным яго служба праходзіць у камандзіроўках, у якіх салдаты добраўпарадкоўваюць палігоны. Цікавай была камандзіроўка ў Мінск, дзе ліквідавалі завалы лесу пасля буры, што была некалькі гадоў таму.

– Усяго ў Слоніме праслужыў, можа, месяцаў пяць з шаснаццаці, – гаворыць хлопец, – астатняе – камандзіроўкі, бывае, па два-тры месяцы. Таму і бацькі прыязджалі да мяне рэдка.

На пытанне, як служыцца ў арміі, адказвае, што яму гэта лёгка даецца. Спачатку трэба “ўліцца”, проста прывыкнуць. Першая камандзіроўка была для навабранца нечым незвычайным, новым, а цяпер, калі прыходзіць загад, што трэба ехаць, ужо ўспрымаецца як норма.

Перад тым, як ісці ў армію, прызыўнікі ўяўляюць сабе, як будуць служыць, аднак уяўленні не заўсёды супадаюць з рэальнасцю. Дзяніс часта параўноўвае сваю службу з той, пра якую расказвалі хлопцы, якія ўжо служылі, і разумее, тут адбываюцца пастаянныя змены. Аднак зазначае, што гэтага не трэба баяцца.

– У арміі варта паслужыць, яна загартоўвае, гэта сапраўдная школа жыцця. Яна кожнага мяняе, кагосьці – у лепшы бок, кагосьці – у горшы, а каму ўвогуле нічога не дае, – гаворыць хлопец. – Той, хто лічыць час у арміі дарэмна патрачаным, памыляецца. Усё залежыць ад самога чалавека і яго ўспрымання рэчаіснасці. Калі прыходзіш з арміі, па-іншаму бачыш людзей, адразу разумееш, хто чаго варты. Лічу, гэта дапаможа ў жыцці.

Дзяніс расказвае, што ішоў служыць мэтанакіравана. Ён ужо закончыў на той час вучобу – Слонімскі сельскагаспадарчы каледж па спецыяльнасці тэхнік-механік, вадзіцель. Затым паступіў ва ўніверсітэт на завочнае аддзяленне, але падумаў, што пасля яго заканчэння ў 25 гадоў у армію будзе ісці пазнавата, і вырашыў спачатку адслужыць, а потым вучыцца далей.

Пасля тэрміновай ваеннай службы хлопец у арміі заставацца не плануе, разважае, што ваенныя – гэта людзі, якія жывуць у пэўным рэжыме, у любы момант іх могуць выклікаць на службу. А ў звычайным жыцці можна самому размяркоўваць свой час, як хочаш. Больш свабоды.

– Я не заўважаю, а знаёмыя гавораць, што я моцна змяніўся за час службы. Пасталеў, стаў больш сур’ёзны, – расказвае далей Дзяніс. – Хочацца ўжо мець нешта сваё. Сорамна ў бацькоў грошы браць. Я не патрабавальны, магу жыць сціпла, галоўнае – сумленна. Адчуваю, што і фізічна стаў больш моцным. У арміі вельмі добрая фізічная падрыхтоўка, рэжым дня, здаровае харчаванне ў салдацкай сталовай.

У маі Дзяніс вяртаецца дадому і ўжо плануе, чым будзе займацца. Спачатку ён мяркуе знайсці стабільную работу – хоча ўладкавацца ў Дэпартамент аховы або ў аддзел па надзвычайных сітуацыях. Затым можна і пра ўласную сям’ю падумаць. А пакуль хлопец будзе жыць з бацькамі, з павагай расказвае пра сям’ю. Мама шмат гадоў адпрацавала паштальёнам, яе імя нават было занесена на Дошку гонару. Тата працаваў у Дзятлаўскай сельгастэхніцы, цяпер – вартаўнік у Дзятлаўскай сельгасхіміі. Ёсць старэйшы брат, сястра. Ужо дарослыя, працуюць.

Напрыканцы Дзяніс дадае, што пра армію можна гаварыць многа, але поўнасцю ўсё роўна не раскажаш. Там трэба пабыць, пажыць гэтым жыццём, каб па-сапраўднаму яе адчуць, зразумець.

Святлана ГРЫШЫНА
Валянцін АБУХАЎ,
галоўны спецыяліст ваенкамата Дзятлаўскага раёна

Стоит почитать:

Ёсць у кожнага любы сэрцу куток

Ягор Сокал: “Проста ідэя была ўдалая”

Проста настаўніца

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Уборка кукурузы і сяўба азімых зерневых

Работы ў палях, гібель на пажары, кантроль цэн, Адзіны дзень інфармавання – на гэтыя і…

6 часов ago

Салодкая восень

На Дзятлаўшчыне завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур, адгрымелі яркімі акордамі раённыя “Дажынкі”, але работа…

7 часов ago

Глыбінкай жыве Беларусь. Яўген Юшкевіч: “Я люблю нашу вёску, цудоўную Беларусь”

Наступны маршрут творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці быў…

7 часов ago

Моладзевыя навіны. “Будучыня – гэта мы!”

Пад такой назвай 7 верасня адбыўся ўрачысты прыём пераемнасці пакаленняў, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.…

7 часов ago

Вниманию диспетчеров такси и автомобильных перевозчиков!

ИМНС по Новогрудскому району информирует. Диспетчеры такси и автомобильные перевозчики, самостоятельно выполняющие прием и передачу…

8 часов ago

Об уплате физическими лицами единого имущественного платежа

Единый имущественный платеж введен с целью упрощения порядка уплаты имущественных налогов, он в себя включает:…

8 часов ago