Напярэдадні Дня Перамогі ў нашай рэспубліцы стартавала патрыятычная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Дзякуй за Перамогу!”. Сімвал акцыі — чырвоная зорка на зялёным фоне з надпісам “Дзякуй за Перамогу!”. Такія зоркі актывісты ГА “БРСМ” прымацоўваюць на дамы і кватэры ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Акцыя заклікана выхоўваць у падрастаючага пакалення грамадзянскую самасвядомасць, развіваць актыўную жыццёвую пазіцыю.

На Дзятлаўшчыне моладзь актыўна ўключылася ў мерапрыемства. У рамках акцыі “Дзякуй за Перамогу!” 3 мая першы сакратар раённага камітэта ГА БРСМ” Кацярына Хілімончык і навучэнцы гімназіі №1 горада Дзятлава накіраваліся ў госці да ветэранаў, якія жывуць у райцэнтры. Да моладзевага праекта далучыліся таксама старшыня раённага савета ветэранаў Леанід Юльянавіч Кашко і артысты Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Харлінская і Таццяна Шостка.

Гасцей сустракалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Аляксандравіч Валуевіч і Аляксандр Юльянавіч Лях. Напярэдадні свята яны атрымалі кветкі, паштоўкі, салодкія падарункі, таксама для іх гучалі цёплыя словы віншаванняў і песні.

Ва ўсіх кутках нашай краіны саюзная моладзь віншуе ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і кажа ім “Дзякуй за Перамогу!”.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации