13 верасня раніцай на нумар “101” паступілі адразу 20 паведамленняў пра пажар у шматпавярховым доме ў цэнтры Віцебска.
Да месца здарэння былі накіраваны 5 адзінак спецтэхнікі МНС. Калі ратаўнікі прыбылі да месца здарэння, на пятым паверсе пяціпавярховага жылога дома адкрытым полымем гарэла кватэра.
На момант узнікнення пажару ў кватэры знаходзіліся муж і жонка з двума дзецьмі і знаёмы гаспадароў. Муж з жонкай і чатырохгадовым сынам спалі ў спальным пакоі, а 7-гадовая дзяўчынка – у дзіцячым. Са словаў бацькоў, яны прачнуліся ад крыкаў дачкі, у кватэры было моцнае задымленне. Бацька спрабаваў зайсці ў пакой дачкі, але не змог выратаваць дзіця з-за гарэння і моцнага задымлення. Работнікі МНС знайшлі цела дзяўчынкі побач з ложкам у дзіцячым пакоі.
Гаспадар кватэры з атручваннем прадуктамі гарэння шпіталяваны ў Віцебскую абласную бальніцу. Прычына пажару высвятляецца. Меркаваны ачаг узгарання знаходзіўся ў дзіцячым пакоі.
А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС