Дзятлаўшчына прыняла ўдзел у рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Ёлка жаданняў”.
Напярэдадні Новага года валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа наведалі ў Дзятлаве дзіцячы дом сямейнага тыпу Марыны і Аляксандра Шэлегаў, сацыяльна-педагагічны цэнтр, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе пацікавіліся ў дзяцей, што яны хацелі б атрымаць у падарунак ад Дзеда Мароза. Пазней іх пажаданнямі ў выглядзе папяровых цацак-аленяў упрыгожылі “Ёлку жаданняў” у магазіне “Родны кут”. Кожны, хто прыходзіў за пакупкамі, мог прачытаць навагодняе пасланне і выканаць запаветныя дзіцячыя мары. Прыемна, што маленькіх дзятлаўчан чакалі святочныя сюрпрызы не толькі ад жыхароў нашага горада. Так, прэзідыум Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа таксама не застаўся абыякавым і перадаў выхаванцам Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Марку Кашчыку, Лізавеце Карэцкай і Ільі Ламака салодкія падарункі, цацкі і балеткі, якія ўручыла дзецям старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…