У аграгарадку Вензавец пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Вензавецкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы і добраўпарадкаванні населеных пунктаў”.
Удзел у ім прымалі старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі ўстановаў і арганізацый Вензавецкага сельсавета.
Аляксандр Бараноўскі адзначыў, што практыка праводзіць Дні сельскіх саветаў на Дзятлаўшчыне не новая і сустрэчы такога фармату не толькі спрыяюць навядзенню парадку на зямлі, але і дапамагаюць убачыць і пераняць лепшы вопыт і выкарыстоўваць яго на практыцы.
З сацыяльна-эканамічным становішчам Вензавецкага сельсавета і дзейнасцю па яго развіцці ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў старшыня сельвыканкама Алег Шымко. Адзначыў, што на тэрыторыі ў 139,71 кв. км размешчаны 19 населеных пунктаў з 643 гаспадаркамі, дзе пражывае 1351 чалавек. Сярод іх 793 працаздольныя, 388 – пенсіянеры, 170 – дзеці да 15 гадоў, ёсць адзін малалетні вязень, 23 адзінокія пажылыя грамадзяне і 193, якія жывуць адзінока, 62 чалавекі маюць групу інваліднасці. Найбольш населеныя – аграгарадок Вензавец (567 жыхароў), вёскі Міроўшчына (346) і Сачыўляны (158). У вёсках Кашкалы, Гнаінскія, Валоўнікі, Гернікі – 10 і менш жыхароў, у Міклашах, Жадзейках, Рэпішчы фактычна ніхто не жыве.
У Вензавецкі сельскі савет абраны 10 дэпутатаў, яго працоўны орган – выканаўчы камітэт – складаюць 7 чалавек, за кожным з якіх замацавана пэўная сфера дзейнасці.
У інфраструктуру сельсавета ўваходзяць ТАА “РоданАграПол”, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, Вензавецкае лясніцтва і дрэваапрацоўчы цэх ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”. Паслугі насельніцтву забяспечваюць адно аддзяленне і два пункты паштовай сувязі, праз паштальёнаў можна набыць і заказаць амаль любыя віды тавараў, аплаціць камуналку. Яшчэ працуюць 2 магазіны спажыўтаварыства, адзін – ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”. У Вензавецкай сярэдняй школе вучацца 43 навучэнцы і выхоўваюцца 20 дзяцей дашкольнага ўзросту. Культурнае абслугоўванне населеных пунктаў ажыццяўляюць работнікі сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Медыцынскае забеспячэнне аказваюць Вензавецкі, Міроўшчынскі, Яварскі ФАПы, Дзятлаўская раённая паліклініка і Раготнаўская амбулаторыя. Медыкі рэгулярна праводзяць агляды ўразлівых катэгорый насельніцтва, пры неабходнасці аказваюць медыцынскую дапамогу дома. На ФАПах арганізуюцца прыёмы дактароў Дзятлаўскай райпаліклінікі, можна здаць аналізы крыві, прайсці флюараграфію. З 2021 года Вензавецкі ФАП працуе ў новым памяшканні. На тэрыторыі сельсавета дзейнічаюць два храмы, ёсць 3 помнікі загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, 5 грамадзянскіх могілак. 10 населеных пунктаў сельсавета ахоплены надомным абслугоўваннем, працуюць 4 сацыяльныя работнікі, на надомным абслугоўванні – 31 чалавек. Штогод праводзіцца абследаванне матэрыяльна-бытавых умоваў адзінокіх грамадзян, ажыццяўляюцца мерапрыемствы па выкананні іх патрэбаў і запытаў. У доме сумеснага пражывання аграгарадка Гезгалы знаходзіцца 1 жыхар сельсавета, 3 – у Казлоўшчынскім аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ЦСАН Дзятлаўскага раёна. У рабоце з насельніцтвам па месцы жыхарства выкарыстоўваюцца такія формы ўзаемадзеяння, як сходы грамадзян і падваровыя абходы.
Значная ўвага надаецца добраўпарадкаванню населеных пунктаў. Тэрыторыі агульнага карыстання для падтрымання належнага санітарнага парадку замацаваны за арганізацыямі. Ажыццяўляецца знос пустуючых струхнелых дамоў: усяго іх знесена 99, летась – 3, сёлета ўжо 2. З жыхарамі 6 населеных пунктаў заключаны дагаворы РУП ЖКГ на вываз смецця, праводзіцца іх заключэнне з жыхарамі Лудзічаў і Кашкалоў. На абслугоўванне ДРБУ-119 перададзена 20,55 кіламетра вуліц.
Пры сельвыканкаме працуюць добраахвотная дружына, назіральная камісія, камісія садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях”, грамадскі пункт аховы правапарадку, інфармацыйна-прапагандысцкая група, значную работу з насельніцтвам праводзяць вясковыя старасты. Наладжана прафілактычная работа з ненадзейнымі сем’ямі і грамадзянамі нізкай сацыяльнай адказнасці, у домаўладаннях уразлівых катэгорый жыхароў устаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, рэгулярна ладзяцца рэйды-праверкі, складаюцца акты агляду, выкананне якіх знаходзіцца на кантролі сельвыканкама.
– Вырашэнню пастаўленых задач спрыяе ўзаемадзеянне ўсіх структураў соцыуму, таму з кіраўніцтвам ТАА “РоданАграПол”, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, Вензавецкім лясніцтвам, дрэваапрацоўчым цэхам ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, кіраўнікамі ўстановаў і арганізацый сельсавета наладжаны цесны кантакт. Будзем і надалей сумесна працаваць, каб тэрыторыя сельсавета стала яшчэ чысцейшай і прыгажэйшай, а людзі жылі больш камфортна, – падкрэсліў Алег Шымко.
Праграму Дня сельсавета прадоўжыла наведванне аб’ектаў добраўпарадкавання. Удзельнікі мерапрыемства пабывалі на ФАПе аграгарадка Вензавец і ў мясцовай сярэдняй школе, далей іх дарога ляжала ў магазін “Вікторыя” ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” і Міроўшчынскі парк, дзе пацікавіліся, як выглядаюць гэтыя тэрыторыі пасля рэкультывацыі зямельнага ўчастка, якой папярэднічаў знос былога будынка вучэбна-вытворчага комплексу. Гасцінна перад наведвальнікамі адчыніла дзверы аграсядзіба Юрыя Бяляткі ў вёсцы Кашкалы. У вёсцы Явар ім цікава было азнаёміцца з домам узорнага парадку Сяргея Клімовіча і фермерскай гаспадаркай “Рыбная” Яўгена Касцюка. Напрыканцы наведалі Вензавецкае лясніцтва, пра дзейнасць якога расказаў ляснічы Дзмітрый Ваніслаўчык.
Падрыхтавала Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены арганізатарамі сустрэчы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…
Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…
Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…
На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…
30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…
Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…