У Цэнтры сацыяльнай абароны насельніцтва напярэдадні Дня пажылых людзей прайшло святочнае мерапрыемства.

– У кастрычніку адзначаюць Міжнародны дзень пажылых людзей. Гледзячы на такія маладыя, адкрытыя і вясёлыя твары нашых гасцей, язык не паварочваецца сказаць пра іх “пажылыя” людзі. Гэта свята, як мне здаецца, павінна называцца па-іншаму: Дзень шаноўных людзей ці свята мудрасці, – звярнулася да гасцей з цёплымі словамі спецыяліст Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.

Канцэртная праграма мерапрыемства была насычанай: песні, конкурсы, сцэнкі, гульні, вершы, загадкі. Таксама госці маглі азнаёміцца з газетай “Узрост залатой восені” і палюбавацца выставай “Дары восені”.

З віншавальнымі словамі выступілі старшыня Дзятлаўскага савета ветэранаў Міхаіл Губар і супрацоўніца раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях Марта Мілаш. Марта Уладзіміраўна таксама правяла інструктаж па эксплуатацыі электраправодкі і пячнога ацяплення ў восеньскі перыяд.

У святочным мерапрыемстве прымалі ўдзел работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва пад кіраўніцтвам Ганны Харлінскай, наведвальнікі клуба “Нам гады не бяда”, прадстаўнікі ААТ “Граніт-Агра”.

Пасля канцэрта мерапрыемства працягнулася чаяваннем і сяброўскай гутаркай за круглым сталом.

Лізавета ГРЫВАЧЭЎСКАЯ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации