Дзень Незалежнасці. Дзятлаўчане чакаюць свята

З самага ранку 3 ліпеня на вуліцах Дзятлава ўжо шматлюдна. Арганізацыі, прадпрыемствы, рамеснікі рыхтуюць выставы сваіх дасягненняў, а дзятлаўчане і госці горада выходзяць на прагулку ў чаканні свята. Цікавімся, які настрой у гэты сонечны ясны дзень у гараджан і чаго яны чакаюць.

Таццяна Янушкевіч, метадыст Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці:

– Работнікі культуры ў гэты святочны дзень і працуюць, і адпачываюць. З ранку пачынаецца звычайнае закуліснае жыццё, мы настройваемся на пазітыўны дзень і добразычлівых гледачоў. Сёння ў мяне цудоўны настрой, бо такое шчасце, што ў нас мірнае неба, мы спакойныя, упэўненыя ў заўтрашнім дні, мы ветліва сустракаем сваіх гасцей, і такія ж станоўчыя эмоцыі атрымліваем ад іх. Гэта самае лепшае свята, бо жывём у свабоднай краіне, можам спакойна прыходзіць сем’ямі, каб зарадзіцца цудоўным настроем. Сёння падрыхтавана вялікая праграма, будзе цікава і дарослым, і дзецям, таму шчыра запрашаем усіх на свята.

Таццяна Манчук, рамеснік:

– Сёння я ўдзельнічаю ў выставе-дэкаратыўна прыкладнога мастацтва, падрыхтавала дэкаратыўныя кампазіцыі з мыла, упрыгажэнні для валасоў, штучныя букеты, вырабы з гіпсу і шмат іншага. Настрой баявы і сонечны, як і надвор’е. Дзень Незалежнасці добрае свята, упэўнена, у гэты дзень кожны беларус ганарыцца сваёй краінай.

Работнікі Дварэцкага льнозавода:

– Мы з цудоўным настроем прыехалі на свята. Удзячныя нашым землякам за перамогу, што жывём пад мірным небам у такой цудоўнай краіне. Сёння падрыхтавалі выставу, на якой будзем прэзентаваць прадукцыю з ільну, а таксама прыгожыя вырабы ручной работы.

Андрэй Лях, намеснік дырэктара ТАА “Ізакам”:

– Настрой у нас сёння, як і надвор’е, гарачы. Рыхтуем для дзятлаўчан сюрпрыз, напэўна, такога ў нашым горадзе яшчэ не было. Думаю, многія здзівяцца, хочам падарыць людзям радасць, таму запрашаем усіх у госці. А ўвогуле Дзень Незалежнасці – гэта самавызначэнне нас як нацыі, і мы ганарымся, што мы – беларусы.

Сям’я Берасневіч:

– У нашай сям’і сёння выдатны настрой, плануем пабываць на многіх святочных мерапрыемствах у горадзе, нам усё цікава: і выставы-прэзентацыі, і канцэрт, і інтэрактыўныя пляцоўкі, а дачушка хоча пазабаўляцца на атракцыёнах. Цудоўна, што ў нашай мірнай краіне мы можам не толькі працаваць і клапаціцца пра матэрыяльнае, але і маем магчымасць весела і дружна адпачыць.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

12 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

13 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

15 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

15 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

15 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

16 часов ago