Дзень нараджэння з Чырвоным Крыжам

8 мая адзначаецца Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа, бо менавіта ў гэты дзень у 1828 годзе нарадзіўся яго заснавальнік – швейцарскі пісьменнік і журналіст Анры Дзюнан.

Сёлета на Дзятлаўшчыне да гэтай падзеі прымеркавана віншавальная акцыя “Дзень нараджэння з Чырвоным Крыжам”. У час яе падарункі ад раённага аб’яднання атрымалі дзятлаўчане, якія, як Анры Дзюнан, з’явіліся на свет 8 мая.

Першай старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк павіншавала чатырохгадовую жыхарку Наваельні Дар’ю Уліту. З дзяўчынкай сустрэліся ў Новаяльнянскім дзіцячым садзе, таму пажаданні для яе прагучалі і ад педагогаў установы – членаў пярвічкі аб’яднання. Галіна Эдвардаўна падарыла Дашы прыгожую ляльку, сродкі гігіены, яркія дзіцячыя дапаможнікі ад Чырвонага Крыжа.

Яшчэ адзін падарунак быў накіраваны ў Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, дзе жыве Аляксандр Трафімчук, які таксама адсвяткаваў свой дзень нараджэння 8 мая.

Трэцяй віншаванні ад Галіны Касцюк і валанцёраў раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа прымала 80-гадовая юбілярка з Дзятлава Ядвіга Кашко. Для яе 8 мая гучалі самыя цёплыя і шчырыя словы пажаданняў.

Месячнік Чырвонага Крыжа толькі пачаўся, і прыемных сюрпрызаў ад раённай арганізацыі яшчэ будзе шмат.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

4 часа ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

5 часов ago

Увага – на зберажэнне здароўя насельніцтва

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…

6 часов ago

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

10 часов ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

10 часов ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

10 часов ago