Праблеме абароны насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі надаецца асаблівая ўвага. Гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. Часта ў надзвычайных абставінах могуць апынуцца дзеці: недахоп пэўных ведаў і практычных навыкаў часам прыводзіць да сумных наступстваў.

З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем у  рэспубліцы пройдзе прафілактычная акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, прымеркаваная да Сусветнага дня грамадзянскай абароны. Акцыя праводзіцца з 1 па 30 сакавіка ў тры этапы. Першы этап праходзіць з 1 па 6 сакавіка ў агульнаадукацыйных установах раёна. На дадзеным этапе акцыі арганізоўваюцца практычныя адпрацоўкі планаў эвакуацыі, тэматычныя “Урокі бяспекі”.

На другім этапе з 12 па 23 сакавіка ратаўнікі выступяць на бацькоўскіх сходах з інфармацыяй аб асноўных прычынах пажараў, аб дзеяннях па сігнале “Увага ўсім”, а таксама нагадаюць аб выкананні дзецьмі правілаў бяспекі ў перыяд вясновых канікул.

Завяршальны трэці этап пройдзе ў філіяле “Санаторый “Радон”.

Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации