Categories: Падзеі

Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне дасць старт падрыхтоўцы да 500-годдзя кнігадрукавання

У Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне будзе дадзены старт падрыхтоўцы да 500-годдзя кнігадрукавання. Аб гэтым сёння на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне паведаміла намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння віцэ-прэм’ер азнаёмілася з падрыхтоўкай раённага цэнтра да сустрэчы гасцей свята. Наталля Качанава станоўча ацаніла ход работ. «У Шчучыне абноўлены важныя сацыяльныя, культурныя аб’екты і ў цэлым горад робіць прыемнае ўражанне. Таму вельмі хацелася б, каб выкананае да свята спадабалася і гараджанам, і гасцям горада», — адзначыла яна.

Свята пісьменства ў Шчучыне непарыўна звязана са святкаваннем 70-годдзя Перамогі і Годам моладзі. Акрамя таго, яно стане зыходным пунктам для падрыхтоўкі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання — юбілейная дата будзе святкавацца ў 2017 годзе. «Гэтыя важныя тэмы знойдуць сваё адлюстраванне на свяце ў Шчучыне — ім будуць прысвечаны экспазіцыі, адпаведна аформлены гандаль», — дадала Наталля Качанава.

На пасяджэнні арганізацыйнага камітэта намеснік прэм’ер-міністра падкрэсліла, што, улічваючы вышэйсказанае, Дзень пісьменства 2015 года павінен прайсці на самым высокім узроўні — як арганізацыйным, так і ў плане насычанай творчай праграмы. Яна даручыла дэталёва прапрацаваць пытанні дастаўкі артыстаў, удзельнікаў і гасцей свята, арганізацыі харчавання і гандлю, работы ўсіх службаў, а таксама канцэртнай праграмы.

Што датычыцца гатоўнасці аб’ектаў будаўніцтва і рэканструкцыі, то яна выказала надзею на тое, што работы будуць завершаны ва ўстаноўленыя тэрміны. Будзе гатовы фасад кінатэатра «Беларусь», дзе праходзіць рэканструкцыя, да Дня пісьменства жыхароў і гасцей горада парадуюць абноўленая бібліятэка, Дом культуры, новы кніжны магазін, адрэстаўрыраваны палац князёў Друцкіх-Любецкіх.

Намеснік прэм’ер-міністра таксама даручыла выканаць максімальна магчымы аб’ём работ па навядзенні парадку ў жылым фондзе, каб нішто не азмрочыла свята для гараджан.

XXII Дзень беларускага пісьменства адбудзецца ў Шчучыне 6 верасня. Раённы цэнтр упершыню прымае гэта свята.

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

37 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

47 минут ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

57 минут ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago