Дзелавы панядзелак. Заклад будучага ўраджаю, бяспека і першыя ноткі святочнага настрою

Сярод надзённых, і ў той жа час важных, аператыўных спраў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі абазначыў на штотыднёвай нарадзе наступныя: грунтоўна заняцца рэпрадукцыяй насеннага фонду, прадоўжыць узняцце зябліва – у сельскай гаспадарцы; максімальна скіраваць увагу зацікаўленых службаў на выкананне планаў па будаўніцтве, рэканструкцыі аб’ектаў, інвестпраграм гэтага года, якія яшчэ не завершаны; кантраляваць супрацьэпідэміялагічныя мерапрыемствы і працягваць вакцынацыю – гэта рэальная магчымасць стрымліваць рост захворвання на грып і каранавірус.

Агратэхніка выконваецца, а ўраджай адрозніваецца

– Якая прычына, што ў гэтым годзе гаспадарка “Жукоўшчына” атрымала горшы ўраджай бульбы, чым “Хвінявічы”, аж у два разы? – задаў пытанне Андрэй Садоўскі адказным спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. – Агратэхніка выконвалася аднолькава, адпаведна, справа ў насенні. Падобная ж сітуацыя і па іншых культурах.

Андрэй Уладзіміравіч на нарадзе нацэльваў аграрыяў на выкананне правілаў рэпрадукцыі насенняводства як бульбы, так і зерневай групы.

Таксама даў заданне аператыўна вызначыцца з неабходнай патрэбай гаспадарак у эліце, аб’ёме насення першай і другой рэпрадукцыі.

Актуальным застаецца пытанне зябліва. Яно не завершана ў “Войневічах”, “Дварэц-Агра”, “Жукоўшчыне”. Па КСУП “Жукоўшчына” – на кантролі несвоечасовае ўнясенне арганікі.

Таксама кіраўнік раёна даў заўвагі па фінансавай дысцыпліне гаспадарак.

Вучыцца на памылках пагарэльцаў, а не на сваіх

Традыцыйнымі можна назваць прычыны двух пажараў, якія адбыліся ў райцэнтры на мінулым тыдні.

Курэнне ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення для жыхара аднаго са шматпавярховых дамоў па вуліцы Навагрудскай абышлося спаленымі пасцельнымі прыналежнасцямі.

Сваімі рукамі арганізавала пажар і пажылая жыхарка Дзятлава, якая паліла ў печы з адкрытай дзверцай і пакінула яе без нагляду.

Вопыт ратаўнікоў паказвае: нават у дамах, якія дзесяцігоддзямі ацяпляюцца менавіта так, здараюцца пажары з-за бестурботнасці гаспадароў. Чалавечы фактар – і вось вам вогненнае “гарачае прывітанне”.

Між тым старшыня райвыканкама загадаў усім службам адказна ставіцца да пачатку пажаранебяспечнага перыяду, актыўна весці прафілактычную работу з жыхарамі раёна, таксама даручыў яшчэ раз праверыць, ці ўсе адзінокія пажылыя грамадзяне, якія павінны былі адправіцца на зіму да дзяцей і сваякоў, сапраўды выехалі са сваіх дамоў.

Глядзіце пад ногі, абыходзьце небяспечныя месцы

На нарадзе ўзнялі пытанне галалёдных траўмаў. Трэба зразумець, што зіма хоць і не каляндарная, але па ўмовах надвор’я ўжо прыйшла.  Слізкая падэшва абутку, спешка і няўважлівасць пры хадзе – самыя распаўсюджаныя прычыны падзення зімой.

Асаблівую ўвагу звярнуць на чыстку і апрацоўку пясчанымі сумесямі ганкаў пошты, паліклінікі, банкащ, навучальных установаў, магазінаў і іншых арганізацый, куды часцей ідуць людзі, асабліва пажылыя, даў заданне адказным службам старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Іншыя тэмы коратка

Праваахоўнікі нагадалі, што з 1 снежня аўтамабілістаў, якія “не пераабулі” сваё аўто, чакаюць штрафы. Рэйды ДАІ па тэрыторыі раёна будуць праводзіцца штодзённа.

****

З 15 снежня 2022 года па 15 студзеня 2023 года ў Беларусі пройдзе навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. На Дзятлаўшчыне таксама ў рамках акцыі без увагі не застануцца дзеці, якія маюць поспехі ў вучобе, спорце, творчых конкурсах, дзеці-інваліды, дзеці-сіраты, шматдзетныя сем’і. Іх чакаюць святочныя балі, падарункі і сюрпрызы.

****

У райцэнтры пачалі ўстаноўку галоўнай гераіні навагодніх і калядных святаў, цяпер работнікі РУП ЖКГ збіраюць металічны каркас. Днямі ёлкі з усіх лясніцтваў раёна даставяць у Дзятлава для яго напаўнення. Колькі іх спатрэбіцца для зялёнай прыгажуні – “Перамога” раскажа ў наступных нумарах.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

2 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

2 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

3 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

3 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

4 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

7 часов ago