Дзелавы панядзелак. Як не патрапіць на хітрасць і не “хімічыць” самім

Праблемныя пытанні мінулага тыдня, планы на бягучы, актуальныя тэмы абмеркавалі ў панядзелак на нарадзе ў першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталія Шулейкі.

З-за чаго жыццё згасае?

У Гродзенскай вобласці з пачатку года адбылося 105 пажараў, на якіх загінуў 21 чалавек – такая аператыўная інфармацыя прагучала ў час абласной відэаканферэнцыі з губернатарам Уладзімірам Каранікам, якую працягнула раённая нарада.

– Большасць пажараў як па ўсім рэгіёне, так і на Дзятлаўшчыне адбыліся з-за неасцярожнага абыходжання грамадзян з агнём, ужо стаўшага журботным “правіла” – курэнне ў ложку, – працягнуў тэму начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык. – У нядзелю ў Карэліцкім раёне таксама мужчына 1957 года нараджэння загінуў у падобным пажары.

Першы намеснік старшыні райвыканкама Віталій Шулейка папярэдзіў ратаўнікоў, каб “не апускалі рук” і, нягледзячы на факты мэтанакіраванага знішчэння сябе ў агні з-за непатушанай цыгарэты, а інакш гэта ўжо складана назваць, прафілактычную работу з дзятлаўчанамі па гэтым пытанні не змяншалі. Таксама Віталій Тадэвушавіч нагадаў, што варта пачынаць сустрэчы з насельніцтвам па папярэджанні вясновых выпальванняў:

– Тыдзень-два – і зіма адступіць, людзі павінны пачаць работы на прысядзібных участках з улікам супрацьпажарных правілаў.

У абласны цэнтр ­– па ўказанні махляроў

Актыўнасць і напорыстасць, псіхалагічныя трукі і прыёмы махляроў вядуць людзей на самыя неабдуманыя ўчынкі. На мінулым тыдні жыхарка Дзятлава, якую “атакавалі” тэлефонныя падманшчыкі, не змагла распазнаць, дзе праўда, а дзе хлусня, і замест таго, каб звярнуцца ў аддзел міліцыі, накіравалася ў Гродна, дзе ў банку адкрыла ўліковы рахунак і перадала яго даныя махлярам.

Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Біль у чарговы раз на нарадзе засяродзіў увагу на тым, што тэлефоннае махлярства – адно з самых распаўсюджаных лічбавых злачынстваў.

– Памятайце, што работнікі банка ніколі не звязваюцца з кліентамі праз мабільныя месенджары, не заяўляюць, “што на ваша імя паступіла заяўка на крэдыт” і не ўдакладняюць канфідэнцыйную інфармацыю па тэлефоне. Тым больш не ўздумайце ўсталёўваць мабільныя дадаткі па рэкамендацыі тэлефануючых. Ні ў якім разе не паведамляйце трэцім асобам звесткі аб сваіх банкаўскіх картках, логінах, паролях, сеансавых ключах, пашпартах. У выпадку падобных званкоў адразу павесьце трубку і звярніцеся ў міліцыю, – падкрэсліў Аляксандр Францавіч.

Усё для будучага ўраджаю

Тэма сельскай гаспадаркі на гэты раз прагучала таксама ў русле праваахоўных дзеянняў. Віталій Шулейка звярнуўся да міліцыянераў з просьбай у бліжэйшыя тыдні сканцэнтраваць увагу і даць старт аператыўным мерапрыемствам па кантролі за захаваннем і “бясстратнай” транспарціроўкай гаспадаркамі мінеральных угнаенняў.

– Хутка пачнецца вясновая падкормка раслін на палях раёна, пры гэтым правілы перавозкі і захоўвання мінеральных угнаенняў павінны выконвацца ўсімі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі. Аматарам жа “хімічыць” і распрадаваць па знаёмых дзяржаўнае, як сваё трэба памятаць: праваахоўнікі максімальна папярэдзяць такую магчымасць, – адзначыў Віталій Тадэвушавіч.

Што датычыцца іншых сельскагаспадарчых пытанняў, рамонт пасяўной тэхнікі ідзе актыўнымі тэмпамі на ўсіх раённых прадпрыемствах галіны, аплаты праведзены, запчасткі паступаюць своечасова – падрыхтоўка да выхаду ў поле на завяршаючай стадыі.

“Не молада”, хоць і зялёна

Дарожныя службы прыступілі да абрэзкі елак уздоўж аўтамабільных дарог. Віталій Шулейка дадаў, што неабходна ўвогуле правесці санітарнае выдаленне кустоў і дрэваў, якія знаходзяцца ў аварыйным стане або пагражаюць бяспецы дарожнага руху, і не толькі прывесці ў парадак палосы адводу ўздоўж цэнтральных аўтадарог, але і па населеных пунктах.

– У вёсцы Засецце бяроза схілілася амаль да зямлі, як праехаць, – і такіх прыкладаў па раёне знойдзецца шмат. Аператыўна правесці маніторынг і ўбраць небяспечныя прыдарожныя насаджэнні, – даў заданне адказным службам першы намеснік старшыні райвыканкама.

Таксама Віталій Тадэвушавіч засяродзіў увагу камунальнікаў на грэйдзіраванні вуліц прыватнага сектара, як толькі дазволіць адтайванне і зніжэнне вільготнасці дарожнага пакрыцця.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

54 минуты ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

56 минут ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

15 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago