Уборка кукурузы, Адзіны дзень інфармавання насельніцтва, комплексныя вучэнні па ліквідацыі надзвычайных сітуацый – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.
Ствараем кармавую базу
Сёння адна з задач сельгаспрадпрыемстваў раёна – своечасова і без страт убраць кукурузу. Каб забяспечыць існуючы статак буйной рагатай жывёлы пажыўным кормам, на палях нашых сельгаспрадпрыемстваў нястомна працуюць камбайны, аўтамабілі на адвозцы і іншая тэхніка.
З 5080 гектараў убрана 2328 (46 % ад агульнай плошчы). З 15 камбайнаў спраўныя 13. Напружаная сітуацыя ў КСУП “Жукоўшчына” і ААТ “Граніт-Агра”.
Пры гэтым, Андрэй Садоўскі адзначыў:
– Складанасці пераадольныя. Паломка тэхнікі адбылася ў палях, спецыялісты займаюцца яе аператыўным рамонтам. Тэмп уборкі кукурузы будзе нарошчаны. Сельгаспрадпрыемствам пастаўлена задача ўбіраць 150 гектараў у дзень – справяцца.
Акрамя агранамічнага кірунку, старшыня райвыканкама звярнуў увагу свайго новага першага намесніка – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Яўгенія Бусько на кантроль сферы жывёлагадоўлі, у прыватнасці, вытворчасці малака.
– Рацыён жывёлы ў гаспадарках раёна збалансаваны. Ужо можна дадаваць кукурузу. Гэта важны кампанент рацыёну малочных кароў, які можа істотна ўплываць на рэнтабельнасць вытворчасці малака. Яе выкарыстанне дазваляе павысіць прадуктыўнасць жывёл, палепшыць якасць малака і знізіць некаторыя выдаткі. Павышэнне надояў – фінансавы прыбытак сельгаспрадпрыемстваў, – падкрэсліў Андрэй Уладзіміравіч.
Не даць здарыцца пажару
Тэму сельскай гаспадаркі прадоўжылі і на абмеркаванні пытанняў бяспекі. Кіраўнік раёна паставіў задачу ратаўнікам штодзённа маніторыць зернесушыльныя комплексы. Андрэй Садоўскі акцэнтаваў, што кругласутачная праца зернесушыльных комплексаў патрабуе асаблівай увагі да пытанняў пажарнай бяспекі з-за высокай інтэнсіўнасці працэсаў, канцэнтрацыі гаручых матэрыялаў (збожжа, збожжавага пылу) і рызыкі перагрэву. Для арганізацыі бяспекі неабходна строга выконваць нарматыўныя патрабаванні і ўкараняць сістэмныя меры прафілактыкі.
З 27 па 31 кастрычніка ў раёне пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства “Дом без пажару” з удзелам прадстаўнікоў абласнога ўпраўлення МНС. Будуць адпрацаваны горад Дзятлава, вёска Данілавічы, Дзятлаўскі і Жукоўшчынскі сельскія саветы, дзе сёлета адзначаецца рост пажараў.
Праваахоўнікі прадаўжаюць пошукавыя работы. На мінулым тыдні 82-гадовая жыхарка адной з вёсак раёна накіравалася па грыбы. Увечары трывогу забіў сын – маці не выходзіла на сувязь. Міліцыянеры сумесна з РАНС і валанцёрамі выратавалі жанчыну, якая заблукала ў лесе.
Яшчэ адну жыхарку нашага раёна, 1966 года нараджэння, якая 21 верасня пайшла з дому і не вярнулася, пакуль не знайшлі.
10 кастрычніка на Дзятлаўшчыне здарылася трагедыя на паляванні. У час загона жывёлы адзін з паляўнічых зрушыўся з нумара. Другі, прыняўшы яго за звера, выстраліў. Куля трапіла ў жывот, мужчына выжыў, знаходзіцца на лячэнні. Віноўнік таксама цяпер у бальніцы, паколькі пасля здарэння спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.
Іншыя тэмы коратка
Тыдзень бацькоўскай любові на Дзятлаўшчыне пройдзе з 14 па 21 кастрычніка – у перыяд паміж Днём маці (14 кастрычніка) і Днём бацькі (21 кастрычніка). Запланаваны шэраг мерапрыемстваў і ўрачыстасцяў (з анонсам можна азнаёміцца на старонцы 6 у друкаваным нумары газеты № 79, на сайце, у сацыяльных сетках і месенджарах “Перамогі”).
****
Чарговыя восеньскія кірмашы сельскагаспадарчай прадукцыі запланаваны на суботу, 17 кастрычніка, у гарадскіх пасёлках Наваельня, Казлоўшчына, аграгарадку Гезгалы. Намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская ўдакладніла, што будуць улічаны пажаданні грамадзян наконт асартыменту прадукцыі, якія гучалі на мінулых кірмашах.
****
Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў чацвер 15 кастрычніка, а яго галоўнай тэмай стануць традыцыйныя каштоўнасці беларусаў: сям’я, грамадства, дзяржава.
****
На бягучым тыдні прадоўжацца маніторынгі аб’ектаў гандлю. Спецыялісты фіксуюць завышэнне цэн на прадукцыю ў некаторых магазінах прыватнай формы ўласнасці. Тэма застаецца на кантролі.
****
У пятніцу, 16 кастрычніка, у Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбудуцца ўрачыстыя провады ў армію.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…
Белорусские аграрии накопали уже 4720 тыс. т сахарной свеклы средней урожайностью 502 ц/га. Об этом…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Пракуратурай Дзятлаўскага раёна па хадайніцтве раённага аддзела Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа за нанясенне лёгкага…
Ажыццяўленне пакупак анлайн для беларусаў стала звычайным. У інтэрнэт-прасторы ёсць вялікі выбар магазінаў. Як праверыць…
У асенне-зімовы сезон Дзятлаўскі раён традыцыйна становіцца месцам прыцягнення для аматараў палявання не толькі з…