Дзелавы панядзелак. Тэхніку – у рамонтныя “кропкі”, увагу – пажылым

Пачатак датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, сельскагаспадарчыя тэмы, арганізацыя бяспечных умоваў пражывання непаўналетніх і пажылых грамадзян – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Не пакідаць адных

Завяршэнне акцыі “Ад усёй душы”, якая накіравана на дапамогу і дадатковы клопат пра пажылых грамадзян, зусім не азначае аднаразовасць яе сэнсу. На гэтым завастрыў увагу старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі ў час нарады. Назіральным камісіям пастаўлена задача прадаўжаць на пастаяннай аснове наведваць пажылых грамадзян, асабліва адзінокіх або якія жывуць адны, кантраляваць стан электраправодкі ў іх домаўладаннях, пячное ацяпленне, выслухоўваць пажаданні, фіксаваць праблемныя моманты.

Забяспечаць парадак у час выбараў

Заўтра стартуе датэрміновае галасаванне па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Як адзначыў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі, ахова грамадскага парадку на выбарчых участках Дзятлаўшчыны будзе ажыццяўляцца супрацоўнікамі аддзела ў кругласутачным рэжыме.

Ратаўнікі будуць кантраляваць супрацьпажарную бяспеку. Начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык расказаў, што загадзя праведзена абследаванне супрацьпажарнага стану ўсіх аб’ектаў, на якіх будуць размяшчацца выбарчыя ўчасткі. Таксама з мэтай павышэння ўзроўню пажарнай бяспекі аказана ўся неабходная практычная дапамога, праведзены адпаведныя інструктажы аб мерах пажарнай бяспекі і дзеяннях у выпадку іх узнікнення.

Чужых дзяцей не бывае

Дзейнасць камісій па справах непаўналетніх разгледзелі на абласной, а пасля і на раённай нарадах. Цяпер на ўліку дзятлаўскай раённай камісіі знаходзяцца 77 дзяцей з 36 сем’яў.

– Кожны з членаў камісіі па справах непаўналетніх у нашым раёне ўспрымае праблему дзіцяці або сям’і як сваю асабістую, накіроўвае ўсе сілы, веды, цярпенне і дабрыню, каб вырашыць яе, – падкрэсліў Андрэй Садоўскі. – Адчуваецца і актыўнае ўзаемадзеянне ўсіх суб’ектаў прафілактыкі і наймальнікаў раёна па кантролі і працаўладкаванні “ненадзейных” бацькоў.

Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Залучан адказала на пытанні, якія цікавілі прысутных у адносінах да “падапечных” яе камісіі, таксама адзначыла, што ў апошнія гады назіраецца зніжэнне ўзроўню злачыннасці сярод непаўналетніх; аб’ём спагнання з абавязаных асоб расходаў на ўтрыманне іх дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, склаў па выніках 2024 года 103 %.

Хто з малаком, той багаты

Сельская гаспадарка ў зімовы перыяд галоўныя даходы атрымлівае ад вытворчасці малака. Як падкрэсліў Андрэй Садоўскі, увогуле нашы сельгаспрадпрыемствы маюць добрыя надоі. У лідарах сёння ААТ “Граніт-Агра” – доіць 23 кілаграмы на карову ў дзень. Усе астатнія гаспадаркі, акрамя ААТ “Дварэц-Агра”, дзе дояць 15 кілаграмаў на карову, блізкія да высокага паказчыку гранітаўцаў.

Што датычыцца актуальнай тэмы рамонту тэхнікі, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка заверыў, што ўсё ідзе па плане. Часткова агрэгаты рамантуюцца на месцы, больш сур’ёзныя рамонты праводзяцца на заводах.

Сёлетняе надвор’е дазваляе папрацаваць пазапланава і на полі, таму СГФ “АграМілк” уносіць, дзе яшчэ неабходна, арганічныя ўгнаенні. Старшыня райвыканкама рэкамендаваў і іншым сельгаспрадпрыемствам не ўпускаць такі шанц. Тым больш што толькі “Войневічы” і “Хвінявічы” завяршылі ўнясенне арганікі восенню.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Образцовая студия ростовых кукол «Яркий праздник для всех» подарила детям настоящее волшебство

В рамках программы «Гродно – город-праздник, город счастливых людей» в честь Дня города образцовая студия…

5 минут ago

Нотариус нотариальной конторы проведет прямую телефонную линию

15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…

18 часов ago

День белорусской письменности в 2027 году пройдет в Молодечно

День белорусской письменности в 2027 году пройдет в Молодечно. Об этом стало известно во время…

1 день ago

Александр Лукашенко поздравил работников нефтяной, газовой и топливной промышленности

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов нефтяной, газовой и топливной промышленности с профессиональным…

1 день ago

Дзятлаўшчына маладая. Шлях да зялёнай фуражкі

Афіцэрамі не нараджаюцца, імі становяцца ў выніку ўпартай працы, вучобы, выхавання і пераадолення цяжкасцей. Так…

1 день ago

6 верасня — Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Стратэгічна важная галіна народна-гаспадарчага…

1 день ago