Дзелавы панядзелак. Попыт за парадак

Прычым за парадак ва ўсіх сферах дзейнасці.

На штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага абмеркавалі тэмы сельскагаспадарчай восеньскай шматзадачнасці, капітальнага рамонту жылля і дарог, занятасці моладзі, адказнасці кіраўнікоў за ўчынкі работнікаў.

Працуюць па-рознаму

У сельгаспрадпрыемствах набірае абароты сяўба азімых культур. Пакуль невысокі тэмп у КСУПах “Хвінявічы” і “Жукоўшчына”. Андрэй Садоўскі паставіў задачу аграрыям не тое што “падцягнуцца”, але і прадугледзець усім гаспадаркам сяўбу звышвызначаных планаў.

– Гэта будзе добры задзел на наступны год. Магчымасці і магутнасці для гэтай работы ёсць ва ўсіх, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч.

На бягучым тыдні сельгаспрадпрыемствы плануюць завяршыць прасаванне саломы. З 15 верасня ў раёне пачнецца ўборка буракоў. Усяго сёлета іх неабходна здаць па плане 3 тысячы тон. Што датычыцца бульбы, якую таксама надышоў час капаць, тут упор зроблены на камбайны.

Акрамя таго, у гаспадарках вядзецца ўборка кукурузы на сілас. Старшыня райвыканкама даручыў па гэтым відзе работ актывізавацца, перайсці на падоўжаны працоўны дзень або на работу ў два звяны. Важна нарыхтаваць на зімова-стойлавы перыяд якасную кармавую базу.

На адной матывацыі далёка не заедзеш

На мінулым тыдні зноў былі зафіксаваны крадзяжы малака, камбікармоў з малочнатаварных комплексаў дзятлаўскіх гаспадарак. Крадзяжы праводзіліся па ўжо наладжаных схемах. Напрыклад, муж работніцы гаспадаркі пад’язджаў на аўтамабілі ў вызначаны час, загружаў скрадзенае – і “памінай яго, як звалі”…

Кожнаму кіраўніку пастаўлена задача вызначыць канкрэтных службовых асобаў, мабільныя групы, якія будуць кантраляваць, маніторыць сваіх работнікаў і адказваць за іх супрацьзаконныя дзеянні ў межах прадпрыемства.

– Як паказвае практыка, адной толькі матывацыі для грамадзян недастаткова. У гаспадарках годная зарплата, прадугледжаны сацыяльны пакет, забеспячэнне спецвопраткай і многае іншае, аднак людзі ўсё роўна няшчадна крадуць. Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў не могуць ажыццяўляць кругласутачны кантроль за ўсімі арганізацыямі і прадпрыемствамі, – падкрэсліў кіраўнік раёна. – Таму неабходна наладзіць дысцыпліну, накіраваную на выкананне закона і ўстаноўленых правілаў.

Работы не завяршаюцца ў Дзень ведаў

Днямі ДРБУ-119 прыступіць да асфальтавання вуліцы Міцкевіча ў Дзятлаве. Прадаўжаецца капітальны рамонт дома № 2 у аграгарадку Гезгалы, на гэтым тыдні будаўнікі прыступяць да рамонту двухпавярховага дома ў Казлоўшчыне па вуліцы Савецкай, 11А.

На нарадзе было адзначана, што больш чым на 70 % капітальны рамонт жылля на Дзятлаўшчыне фінансуецца за кошт сродкаў раённага бюджэту. Астатняя сума – адлічэнні грамадзян.

Прадаўжаюцца работы па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы школ і дзіцячых садоў. Дарэчы, не таму, што не паспелі за летні перыяд, а таму, што шмат увагі надаецца сёння кіраўніцтвам раёна сацыяльным аб’ектам, выдзяляюцца дадатковыя сродкі для арганізацыі камфортных умоваў знаходжання юных дзятлаўчан ва ўстановах адукацыі. З 14 верасня будаўнікі прыступяць да рамонту харчблока ў дзіцячым садзе № 1 райцэнтра. На наступным тыдні пачнуцца работы па замене цепласетак у Казлоўшчынскай сярэдняй школе.

Іншыя тэмы коратка

У раёне працягваецца дзейнасць студэнцкіх атрадаў. У верасні арганізаваны студатрад з 15 чалавек на базе Дзятлаўскага РУП ЖКГ. Моладзь займаецца добраўпарадкаваннем горада ў якасці падсобных рабочых. Акрамя асноўнай дзейнасці, яна атрымлівае навыкі ў стасунках з калектывам, набывае першы працоўны вопыт.

****

Тэма якасці вады ў раёне не здымаецца з парадку дня старшыні райвыканкама. Станцыя абезжалезвання ў вёсцы Дзянісава да канца верасня будзе ўведзена ў эксплуатацыю. Зараз праводзяцца пусканаладачныя работы.

****

У Беларусі праходзіць грамадска-палітычная акцыя “Беларусь адзіная” у рамках святкавання Дня народнага адзінства.

12 верасня ў Палацы культуры горада Ліды сустрэнуцца беларускія палітолагі, эксперты, аўтарытэтныя прадстаўнікі і медыйныя асобы вядучых галінаў эканомікі і сацыяльнай сферы і абмяркуюць з актывам Гродзеншчыны ключавыя дасягненні краіны за гады незалежнасці. У мерапрыемстве прыме ўдзел дэлегацыя Дзятлаўскага раёна.

Ірына КАМАРОВА

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

9 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

10 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

11 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

11 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

13 часов ago