Дзелавы панядзелак. Парадак павінен быць і на зямлі, і ў адносінах да работы

Пытанні добраўпарадкавання, работы сельскай гаспадаркі з ухілам на жывёлагадоўлю, завяршэння работы ў палях, нарыхтоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў і іншыя тэмы абмеркавалі на штотыднёвай нарадзе старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з кіраўнікамі і спецыялістамі раённых службаў.

Бяспека – у прыярытэце

Без вогненных здарэнняў на Дзятлаўшчыне прайшоў мінулы тыдзень, аднак ратаўнікам даводзілася выязджаць для аказання дапамогі насельніцтву, у тым ліку пры пошуку грыбніка ў лясным масіве каля вёскі Зачэпічы. У рамках нагляднай дзейнасці спецыялісты РАНС праводзілі маніторынгі выканання патрабаванняў бяспекі ў атэлях “Паніква” і “Дядя Ваня”, гандлёва-забаўляльным цэнтры “Паніква”, у рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам” праверылі 86 домаўладанняў катэгарыраваных жыхароў раёна, дзейнічалі аглядавыя камісіі.

Андрэй Садоўскі засяродзіў увагу супрацоўнікаў экстраннай службы на тым, што асабліва адказна трэба адносіцца да забеспячэння работы сістэмаў бяспекі ва ўстановах адукацыі, культуры, іншых, дзе масава знаходзяцца людзі, па-ранейшаму важна кантраляваць наяўнасць помпаў для падачы вады на збожжасушыльных комплексах гаспадарак, бо ажыццяўляецца ўборка кукурузы на зерне.

Кожнаму пытанню – пільная ўвага

Сельгаспрадпрыемствы раёна завяршаюць палявыя работы: засталося выбраць 53 гектары цукровых буракоў і ўбраць кукурузу, прычым яе ўборка на сілас набліжаецца да фінішнай прамой.

Мяркуецца, што на гэтым тыдні ў пятніцу-суботу ў раёне пройдзе традыцыйны конкурс аратых, і будуць вызначаны лепшыя ў дадзеным відзе работ механізатары.

Не ўсе сельскагаспадарчыя працэсы завяршаюцца восенню, ёсць такія, што наадварот патрабуюць павелічэння ўвагі. Так, у кастрычніку пагоршылася сітуацыя з невытворчым выбыццём буйной рагатай жывёлы, асабліва не радуе такая статыстыка ў ТАА “РоданАгра”. Андрэй Садоўскі заклікаў дэталёва разабрацца з праблемай, прааналізаваць прычыны і шляхі яе вырашэння, правесці семінар-вучобу для заатэхнікаў і ветэрынарных дактароў гаспадарак па захаванасці маладняку БРЖ.

Узнікаюць у раёне пытанні з выкарыстаннем энерганасычаных трактароў, пад’ёмам зябліва, настаў час актыўнага ўнясення арганікі на палях і падрыхтоўкі фермаў і жывёлагадоўчых комплексаў да зімовага стойлавага перыяду – на ўсіх гэтых задачах кіраўнік раёна таксама акцэнтаваў увагу адказных спецыялістаў. Спыніўся ён і на ходзе на Дзятлаўшчыне месячніка па навядзенні парадку, зазначыў, што важна, каб кожны кіраўнік прасачыў за станам сваіх тэрыторый і будынкаў, бо парадак павінен быць як на зямлі, так і ў адносінах кожнага да сваёй работы.

Іншыя тэмы коратка

На абласным узроўні была прааналізавана сітуацыя з нарыхтоўкай у раёнах Гродзеншчыны другасных матэрыяльных рэсурсаў, на Дзятлаўшчыне таксама ёсць пункты, па якіх неабходна “падцягнуцца”, каб дабіцца планавых лічбаў дзяржзаказу, таму арганізацыям, якімі яны не выкананы, трэба актыўней і ў кароткі час выпраўляць сітуацыю.

Да канца года плануецца пачаць пракладку каналізацыі па вуліцах Катоўскага і часткова Гагарына ў райцэнтры.

На Гродзеншчыне аб’яўлены конкурс грамадзянскіх ініцыятываў, прыняць удзел у якім заклікаюць сельскія выканаўчыя камітэты. Акцэнт у гэтым годзе зроблены на павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў.

На працягу месячніка па навядзенні парадку асаблівая ўвага звернута на ўборку несанкцыянаваных звалак смецця і ў цэлым навядзенне чысціні на зямлі. Хочацца, каб па добрай традыцыі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі наша малая радзіма сустрэла прыгожай.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

19 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

19 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

20 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

21 час ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

22 часа ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

24 часа ago