Дзелавы панядзелак. На нарадзе: зімовыя “нагрузкі” і хрышчэнская палонка

Тэмпы падрыхтоўкі сельгаспрадпрыемстваў да вясновых палявых работ, прычыны пажараў і траўмавання людзей, планы па добраўпарадкаванні і рамонце вуліц Дзятлава ў 2024 годзе і іншыя тэмы абмеркавалі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Да сакавіка далёка, але і справаў шмат

У цэлым Андрэй Садоўскі адзначыў добры тэмп па падрыхтоўцы да вясновых палявых работ у раёне. Аднак пры дэталёвым разборы выявіліся тыя, хто “на чужым гарбе едзе ў рай”, таму без заўвагаў не абышлося. Напрыклад, па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі былі пытанні да гаспадарак “Дварэц-Агра” і “Жукоўшчына”. З падрыхтоўкай насеннай базы “не даглядзелі” КСУПы “Жукоўшчына” і “Хвінявічы”. Усе сельгаспрадпрыемствы даволі актыўна назапашваюць мінеральныя ўгнаенні, пытанні застаюцца толькі па “даборы” фосфару. Па рамонце тэхнікі важна зараз зрабіць акцэнт на глебаапрацоўчыя агрэгаты.

Кіраўнік раёна паставіў задачу ліквідаваць недахопы ў двухтыднёвы тэрмін, зазначыў недастатковы кантроль з боку спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

– Першачарговае значэнне мае эканоміка сельскагаспадарчай галіны. Хутка абарона бізнес-планаў на 2024 год. Падыдзіце да гэтага этапу сур’ёзна і памятайце, што толькі ад эфектыўных укладанняў будзе аддача, – падрахункаваў старшыня райвыканкама.

“Нядрэмлючае вока” не дрэмле, а спіць

Пажары на Гродзеншчыне, як і снежны покрыў, “нарастаюць”. На мінулым тыдні адбыўся адзін пажар на Дзятлаўшчыне, абышлося без пацярпелых. У вобласці ж загінулі ў агні 5 чалавек. Асноўныя прычыны: непагашаная цыгарэта і парушэнні бяспекі пры эксплуатацыі ацяпляльнага абсталявання і печаў. Сёння раніцаю ў Шчучынскім раёне выяўлена абгарэлае цела вартаўніка ўстановы адукацыі.

– Мы сапраўды прывыклі надзяляць больш увагі ахове сельскагаспадарчых аб’ектаў і забываем, што вартавая ахова ёсць у большасці адміністрацыйных будынкаў. А тут спрацоўвае чалавечы фактар – “нядрэмлючае вока” зімовай марознай ноччу грэецца спіртным і засынае каля катла, які паліць. Праўду кажуць: усе інструкцыі па тэхніцы бяспекі напісаны крывёю, камусьці яны каштавалі здароўя або жыцця. Узмацніць кантроль за выкананнем патрабаванняў аховы працы, правесці пазапланавыя інструктажы па тэхніцы бяспекі ва ўсіх арганізацыях і на прадпрыемствах раёна, – падкрэсліў Андрэй Садоўскі.

Таксама з ініцыятывы пракурора Дзятлаўскага раёна Віталія Юрго на нарадзе была пастаўлена задача ўсім кіраўнікам правесці работы па ачыстцы дахаў адміністрацыйных будынкаў ад снегу, ледзяшоў і наледзяў. Абавязкова агароджваць праход для пешаходаў і праезд для транспартных сродкаў на час правядзення работ.

Хрышчэнскія традыцыі

19 студзеня ў Дзятлаве на верхнім возеры пройдзе свята Вадохрышча Гасподняга. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца жыхары і госці райцэнтра. Традыцыйны малебен і асвячэнне вады правядзе благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель. Усе жадаючыя, каб умацаваць свае духоўныя і фізічныя сілы, змогуць акунуцца ў палонку, якую, з драўлянымі падмосткамі для бяспекі, падрыхтуе Дзятлаўскае РУП ЖКГ. Ратаўнікі і прадстаўнік раённай арганізацыі АСВОД увесь час будуць побач, каб дапамагчы людзям бяспечна прайсці абрад акунання. Медыкі нагадваюць, што халодная вада – гэта сур’ёзная нагрузка на арганізм, будзьце асцярожныя, узважвайце ўсе за і супраць “марознай” традыцыі.  Валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа забяспечаць купальшчыкаў коўдрамі і пачастуюць удзельнікаў мерапрыемства гарачым чаем.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

1 час ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

1 час ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

3 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

3 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

3 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

7 часов ago