Дзелавы панядзелак. На нарадзе: узнаўленне статка і вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання

Вясна ўжо адчуваецца ва ўсім: і ў яркім сонцы, і ў настроі людзей.

Нягледзячы на апошнія подыхі зімы ў выглядзе невялікіх начных маразоў на бягучым тыдні, службы раёна актывізуюць дзейнасць па навядзенні парадку на зямлі, рамонце дарог, будаўніцтве новых аб’ектаў, арганізацыі культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў – гэта абмеркавалі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Беражыце сябе

На пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, а менавіта выніках двух месяцаў гэтага года, завастрылі ўвагу як на абласной відэанарадзе, так і на раённай. У студзені-лютым ратаўнікі Гродзеншчыны здзейснілі 1275 выездаў на розныя здарэнні. Адбылося 88 пажараў (9 з іх – на Дзятлаўшчыне), у якіх загінулі 15 чалавек (1 – у нашым раёне). 47 % загінулых у момант трагедыі знаходзіліся ў нецвярозым стане, 80 % сталі ахвярамі агню з-за непатушанай цыгарэты. Дарожна-транспартных здарэнняў у вобласці ў 2024 годзе адбылося менш на 30 % у параўнанні з леташнім паказчыкам. 4 чалавекі загінулі ад утаплення.

Прафілактычная работа ўсімі адказнымі службамі, наглядальнымі камісіямі будзе прадоўжана. Таксама фарміруецца спіс домаўладанняў катэгарыраваных груп грамадзян, дзе сёлета па лініі сацыяльнай абароны і РАНС будзе праведзены рамонт печаў, замена электраправодкі і іншыя віды работ.

Узнаўленне статка для жывёлагадоўлі – як пасяўная для аграрыяў

Старшыня райвыканкама выказаў крытычныя заўвагі па дзейнасці раённай племстанцыі. Андрэй Уладзіміравіч адзначыў важнасць пытання ўзнаўлення статка буйной рагатай жывёлы па раёне, нацэліў спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны на выбудоўванне граматнай сістэмы ў рабоце, без якой не можа быць высокіх паказчыкаў, бо ўзнаўленне – ключавое патрабаванне, каб папоўніць малочны статак высокапрадукцыйнымі жывёламі.

– Узнаўленне статка для жывёлагадоўлі – гэта як пасяўная для аграрыяў. А аддача не прымусіць сябе чакаць. Дадайце на любы комплекс яшчэ сто кароў, а кармавой базы ў нашых гаспадарках для гэтага дастаткова, і адразу зменяцца надоі, – падкрэсліў кіраўнік раёна.

Клопаты не толькі ў сельскай гаспадарцы

Камунальныя і дарожныя службы вядуць рамонт дарог. На гэтым тыдні грэйдзіраванне вуліц завершыцца ў гарпасёлку Наваельня і тэхніка накіруецца на дарогі райцэнтра. Прыступяць службы да далейшага рамонту вуліц Кірава і Леніна ў Дзятлаве. Напрыканцы сакавіка плануецца пачаць работы на застарэлым аб’екце ­– ачысных збудаваннях у райцэнтры і па ўстаноўцы міністанцый абезжалезвання ў Хадзяўлянах і Ахонаве. Дарэчы, у Дзятлаўскім раёне забяспечанасць нарматыўным водазабеспячэннем насельніцтва складае 99 %.

На “рэпетыцыі” вызначыўся 100-бальнік

У мэтах падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага экзамену і адпрацоўкі арганізацыйных пытанняў правядзення ў 2024 годзе ЦЭ 27 студзеня праведзена рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену па 15 вучэбных прадметах. Як расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, большасць дзятлаўскіх школьнікаў пацвердзілі свае адзнакі за другую вучэбную чвэрць. Вызначыўся і стабальны вынік па хіміі ў сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава. Што датычыцца вучняў, якія не вельмі добра справіліся з заданнямі, педагогі маюць час, каб дадаткова пазаймацца з гэтымі дзецьмі і паглыбіць іх веды па прадметах.

Ірына КАМАРОВА  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

10 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

10 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

11 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

12 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

12 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago