Пра бяспеку ў святы, плануемыя новаўвядзенні ў правілы дарожнага руху, арганізацыю дзяжурстваў на сельскагаспадарчых аб’ектах – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на апошняй у гэтым годзе нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.
Ратаўнікі завяршылі акцыю “Бяспечны Новы год”. За два тыдні наведалі большасць працоўных калектываў раёна з растлумачэннямі бяспечнага выбару піратэхнічных вырабаў, навагодніх упрыгажэнняў для ёлак і дамоў. Таксама начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык расказаў, як падраздзяленні будуць несці службу ў святочныя дні Новага года і Калядаў, доўгія выхадныя.
Дарэчы, на нарадзе было адзначана, што ў гэты перыяд катэгарыраваныя грамадзяне не застануцца без прафілактычнай увагі з боку як ратаўнікоў, так і ўчастковых інспектараў.
– Святочныя агеньчыкі павінны свяціцца ў вокнах дамоў дзятлаўчан, а не тыя, што вядуць да трагедый. Наперадзе шмат выхадных дзён, людзі павінны адпачываць бяспечна. А ёсць такія катэгорыі, якія святкуюць толькі пад градусам алкаголю, увагу за імі не спускаць, – падкрэсліў старшыня райвыканкама.
Таксама Андрэй Уладзіміравіч патрабаваў сфарміраваць графікі дзяжурстваў на аб’ектах жывёлагадоўлі, у сельвыканкамах, службах аператыўнага рэагавання.
Яшчэ адна тэма, на якую гаварылі ў час абласной нарады, а пасля і на раённай – плануемыя новаўвядзенні ў правілы дарожнага руху. Указам № 145 “Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху” былі скарэкціраваны правілы дарожнага руху. Асноўная частка змяненняў уступіла ў сілу з 27 кастрычніка 2024 года. Згодна з гэтым дакументам веласіпедыстам можна не спешвацца пры перасячэнні праезнай часткі дарогі. Пад’язджаючы да скрыжавання з праезнай часткай трэба знізіць хуткасць руху і перасякаць яе з хуткасцю пешахода, які ідзе крокам. Аднак менавіта сур’ёзны рост ДТЗ па прычыне невыканання веласіпедыстамі ўмоваў па зніжэнні хуткасці гэтага дазволу сёння стаў асновай для ўнясення змяненняў. Так, па новых правілах, якія будуць зацверджаны ў 2025 годзе, веласіпедысты зноў будуць абавязаны спешвацца пры перасячэнні праезнай часткі дарогі.
Гэта не адзінае змяненне, якое прапануецца. У бліжэйшых выпусках раённая газета раскажа пра іх падрабязней.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…
Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…
Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…
В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…
Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…
3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…