Дзелавы панядзелак. На нарадзе: работа ЖКГ і актыўнасць студатрадаў

Папулярызацыя “службы 115”, закладка другога ўкосу, небяспечнае суседства з джаланоснымі насякомымі, крадзяжы паліва ў АПК – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Заяўку – на нумар 115

Галоўнай тэмай нарады стала дзейнасць “службы 115” – гэта многаканальны кароткі нумар аператыўна-дыспетчарскай службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на які грамадзяне могуць звяртацца з праблемнымі пытаннямі ў сферы камунальных паслугаў, а таксама энерга- і газазабеспячэння, добраўпарадкавання і іншымі.

Ва ўсіх ЖКГ Гродзенскай вобласці, у тым ліку ў Дзятлаўскім раёне, яна функцыянуе з 2023 года. На Дзятлаўшчыне для аператыўнага рэагавання на заяўкі грамадзян да гэтай сістэмы падключаны 42 арганізацыі, усе сельвыканкамы.

Як расказаў начальнік Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк, за перыяд са студзеня па май гэтага года на нумар 115 у раёне патэлефанавалі 1536 чалавек.

– Усе званкі абавязкова фіксуюцца і вядзецца іх аўдыёзапіс, незалежна ад таго, з’яўляюцца яны заяўкай на выкананне якіх-небудзь тэрміновых работ або проста патрабуюць кансультацыі спецыялістаў. ТОП зваротаў ад жыхароў раёна на адзіны нумар 115 – санітарны стан тэрыторый, праблемы з водазабеспячэннем, – дадаў Васіль Васільевіч. – Бывае, што людзі не зусім разумеюць задачу службы і спрабуюць праз нумар 115 выклікаць таксі.

Ключ уборачнай “на старт”

Сельская гаспадарка Дзятлаўшчыны азадачана падрыхтоўкай да ўборачнай кампаніі. Гатоўнасць камбайнаў на сёння складае 62 %, дазволы на запуск зернесушыльных комплексаў ужо атрымалі КСУП “Хвінявічы”, СГФ “АграМілк”.

“На падыходзе” азімы ячмень, плошчы пасеваў якога ў раёне складаюць 1525 гектараў, не выключаецца верагоднасць пачатку ўборкі напрыканцы бягучага тыдня.

У пятніцу-суботу адбудзецца камісійны аб’езд пасеваў. Сурэпіцу аграрыі плануюць убраць у бліжэйшыя дні.

Старшыня райвыканкама дадаў па тэме, што заданне па нарыхтоўцы сена сельгаспрадпрыемствамі раёна павінна быць выканана. Таксама Андрэй Уладзіміравіч даў загад кіраўнікам гаспадарак не зніжаць увагі з вытворчасці малака.

Скверы і паркі стануць больш утульнымі

Касьба – актуальны від работ не толькі ў сельскай гаспадарцы, парадак у горадзе ў летні перыяд таксама залежыць ад актыўнасці касцоў. Пастаўлена задача жыллёва-камунальнай гаспадарцы прывесці ў належны стан скверы і парк у райцэнтры, вуліцы горада. Аднак падтрыманне чысціні залежыць не толькі ад адной службы, Андрэй Садоўскі заклікаў арганізацыі і прадпрыемствы ўключыцца ў навядзенне парадку замацаваных за імі тэрыторый. Актыўна павінна праявіць сябе і моладзь, якая працуе ў студатрадах.

Патрабуюць абкошвання сёння і могілкі, а іх у раёне 117. Гэтым пытаннем планамерна займаюцца адказныя структуры. У чацвёртым квартале плануецца чарговае выдаленне дрэваў на могілках, дзе неабходна. На работы будзе выдзелена каля 30 тысяч рублёў з раённага бюджэту.

Бяспека ў лесе і каля вады

На мінулым тыдні пажараў на Дзятлаўшчыне не зафіксавана. Ратаўнікі выязджалі на аказанне дапамогі грамадзянам па ліквідацыі наступстваў прыроднай стыхіі і выдаленне гнёздаў джаланосных насякомых.

Кіраўніком раёна супрацоўнікам аддзела па надзвычайных сітуацыях пастаўлена задача ўзмацніць меры кантролю за пачаткам уборачнай кампаніі. Як далажыў на нарадзе начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык, цяпер праводзяцца абследаванні зернеўборачных камбайнаў, атрыманы заяўкі на пажарнае прыкрыццё тэхнікі на час жніва ад сельгаспрадпрыемстваў “Войневічы”, “Граніт-Агра”, “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”.

Бліжэйшыя дні сіноптыкі абяцаюць спякотныя, таму ўсіх жыхароў раёна службы прафілактыкі настройваюць на разумныя паводзіны каля вадаёмаў. Дарэчы, на мінулым тыдні на Гродзеншчыне патанулі два чалавекі, абодва мужчыны былі ў стане алкагольнага ап’янення і купаліся ў забароненых месцах. Таксама не варта парушаць лясное заканадаўства. Цяпер наведванне лясоў у раёне абмежавана, але ў сувязі з павышэннем тэмпературы паветра і адсутнасцю ападкаў хутка будзе ўвогуле забаронена. Адсачыць гэта можна па інтэрактыўнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі, аператыўна размяшчаецца інфармацыя і на сайце раённай газеты, у яе сацыяльных сетках і месенджарах.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

12 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

13 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

13 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

14 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

15 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago