Вырашэнне пытанняў аграпрамысловага сектара, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, рамонт дарог, інвестпраекты – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.
Тут работа “кіпіць” пастаянна
На бягучым тыдні аграрыі раёна плануюць завяршыць сяўбу грэчкі, пасадзіць бульбу. Буракі і морква ўжо на палетках.
– У нас ёсць магчымасць праз некалькі дзён завяршыць увогуле пасяўную кампанію, – адзначыў Андрэй Садоўскі. – На гэта настройваю ўсе сельгаспрадпрыемствы.
Актыўнымі тэмпамі на першы план выходзіць корманарыхтоўка. Да ўкосу траў прыступаюць гаспадаркі “Войневічы”, “Хвінявічы”, “АграМілк”, “Жукоўшчына”.
У жывёлагадоўлі свая “пасяўная” – правядзенне асемянення кароў.
— Мы гучым сёння са станоўчымі паказчыкамі па ўзнаўленні статка буйной рагатай жывёлы ў сельгаспрадпрыемствах раёна. Аднак плюс 80 галоў – гэта не тая лічба, якая павінна нас радаваць. Узнаўленне статка – ключ да “вялікага” малака.
Набліжаецца “фінал”
Днямі вуліца Шасейная ў Наваельні будзе заасфальтавана – гэта апошні этап рамонтных работ. Кіраўнік раёна даручыў адказным службам узгадніць з дзяржаўтаінспекцыяй нюансы размяшчэння тут традыцыйнага па пятніцах і нядзелях рынку, каб у мясцовых жыхароў была магчымасць набываць неабходныя рэчы.
Чакаюць пачатку капітальных рамонтаў дамы № 19 па вуліцы Чапаева і № 7 па вуліцы К. Цэткін у Дзятлаве. Будаўнікі “заедуць” на аб’ект па Чапаева да канца мая, зараз ідзе выбар падрадчыка для дома па вуліцы К. Цэткін.
Вызначана падрадная арганізацыя, якая будзе займацца ўстаноўкай міністанцый абезжалезвання ў Сачыўлянах (фінансаванне праводзіцца па падпраграме “Чыстая вада” ў рамках дзяржпраграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”).
Да 21 мая сельвыканкамы будуць прадастаўляць у райвыканкам інфармацыю па “безгаспадарных” дарогах – гэта тэма ўжо гучала на мінулай нарадзе, ёй надаецца шмат увагі.
Грамадзянскія ініцыятывы
Напярэдадні Дня Перамогі, 8 мая, у аграгарадку Гезгалы мясцовыя жыхары плануюць высадзіць алею з некалькіх дзясяткаў туй, якія набылі за ўласныя сродкі.
Як адзначыў начальнік Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк, нераўнадушныя грамадзяне вырашылі ўпрыгожыць свой населены пункт, за дазволам звярнуліся ў ЖКГ.
– Мы падтрымліваем такую грамадзянскую ініцыятыву, акажам дапамогу ў пасадцы дрэваў. Алея размесціцца ўздоўж бетаванай дарожкі ад 8 да 9 дома, – падкрэсліў Васіль Васільевіч і дадаў, што папраўчая калонія-пасяленне № 26 таксама падтрымала жыхароў аграгарадка і набудзе гульнявую пляцоўку для мясцовай малечы.
На дарогах матацыклісты
Пачатак цёплага сезона традыцыйна адзначаецца тым, што на дарогі выязджае велізарная колькасць матацыклістаў, вадзіцеляў мапедаў і скутараў. Разам з тым, няўмелае кіраванне двухколавым транспартам і няўважлівасць аўтамабілістаў прыводзяць да дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам двухколавай тэхнікі.
Такая аварыя здарылася ў Дзятлаве 4 мая. Устаноўлена, што 31-гадовая жанчына-вадзіцель аўтамабіля на вуліцы Савецкай паблізу аўтазаправачнай станцыі пры павароце налева не дала перавагу 29-гадоваму вадзіцелю матацыкла «Kawasaki», які рухаўся ў сустрэчным кірунку. У выніку здарэння мужчына атрымаў вельмі цяжкія траўмы.
На нарадзе была пастаўлена задача зацікаўленым службам надаць больш увагі прафілактычнай і растлумачальнай рабоце па павышэнні дысцыплінаванасці і культуры ваджэння, увогуле паводзінаў грамадзян як удзельнікаў дарожнага руху.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…