Дзелавы панядзелак. На нарадзе: дарогі, пасяўная, падрыхтоўка да святаў

Рамонт і ўтрыманне аўтамабільных дарог – галоўная тэма, якая гучала ў панядзелак на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Імчацца аўтамабілі

Пра падрыхтоўку аўтадарог да летняй эксплуатацыі гаварылі і на абласной нарадзе. Усяго ў плане на 2024 год – адрамантаваць 777 тысяч квадратных метраў вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў вобласці.

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ДРБУ-119 плануе адрамантаваць каля 30 кіламетраў дарог. На гэта з раённага бюджэту будзе выдзелена 5,6 мільёна рублёў.

Сельскія населеныя пункты не застануцца без увагі дарожнікаў і ЖКГ. Напрыклад, на тэрыторыі Круцілавіцкага сельскага савета ў бягучым годзе плануецца прывесці ў належны стан тры вуліцы: Маладзёжную, Цэнтральную і Школьную. На гэтыя работы будзе выдзелена з бюджэту 92 тысячы рублёў.

Андрэй Садоўскі патрабаваў у старшыняў сельвыканкамаў быць дакладнымі пры правядзенні “рэвізіі” мясцовых дарог і вызначэнні іх стану і прыналежнасці.

Таксама старшыня райвыканкама паставіў задачу начальніку ДРБУ-119 Дзмітрыю Мазалю тэрмінова правесці ямачны рамонт цэнтральнай дарогі ў Гезгалах насупраць школы і разгледзець варыянт яе поўнага асфальтавання ў гэтым годзе, дырэктару РУП ЖКГ Васілю Пецюку – прывесці ў належны стан участак каля кацельні ў пасёлку.

– Не ўсё дабратворна на палосах адводу аўтамабільных дарог Дзятлаўшчыны. Справа не толькі ў чысціні і прыгажосці, але і ў арганізацыі бяспекі. Малады параснік не дае магчымасці вадзіцелю своечасова заўважыць дзікіх жывёл і зрэагаваць. Гэта пытанне – на пастаянны кантроль, – падкрэсліў Андрэй Уладзіміравіч.

Абмеркавалі таксама набалелую праблему “нічыйных” дарог. Насёння іх у раёне 133 км. Паколькі ў іх няма ўласніка, пастаянна ўзнікае пытанне аб абслугоўванні. Разглядаюцца варыянты перадачы такіх дарог сельскім саветам або дарожным службам, магчымасць фінансавання гэтай працэдуры.

Навінка “ИнспектКом” 

Добрай дапамогай у рабоце аглядавых камісій Дзятлаўскага раёна, пераважна пры абследаванні домаўладанняў сацыяльна ўразлівай катэгорыі грамадзян, стане выкарыстанне праграмна-апаратнага комплексу па зборы даных і фарміраванні выніковай аналітыкі “ИнспектКом”.

Гэта новая беларуская распрацоўка ў бягучым годзе ўкараняецца ў Гродзенскай вобласці (яна ўжо апрабавана на практыцы ў Брэсцкай). “ИнспектКом” – электронны памочнік, які прызначаецца для збору, захоўвання і апрацоўкі даных, якія выяўляюцца пры абследаванні домаўладанняў грамадзян ратаўнікамі, праваахоўнікамі, работнікамі аддзела адукацыі, раёна электрасетак, газавай службы і іншымі. Прама на месцы абследавання праз планшэт кожнай службай будзе ўносіцца інфармацыя. Яна будзе захоўвацца ў праграме і даступная анлайн для ўсіх зацікаўленых службаў. Таму, калі, да прыкладу, супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў збіраюцца ехаць у пэўны населены пункт, могуць паглядзець у праграме, якія праблемы раней былі выяўлены ў канкрэтнай сям’і і якая патрэбна дапамога або дадатковы прафілактычны кантроль.

Плануецца, што ў нашым раёне гэта навінка пройдзе апрабацыю і пачне паўнавартасна працаваць ужо восенню.

“Зялёнае мора” палёў

Халадовая хваля сышла, аграрыі зноў актыўна ўключыліся ў работу. Вясна хоць і ранняя, даўно зазелянелі палі, але замарудзіла тэмпы работ холадам і дажджом. Як расказаў намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, тэмп пасяўной гэтага года ўсяго на адзін дзень апераджае леташні паказчык. Між тым, работа на палетках кіпіць: завяршаецца пасадка бульбы, прадаўжаецца сяўба кукурузы, падкормка яравых культур.

На мінулым тыдні адбыўся агляд кормаўборачнай тэхнікі. Хутчэй і лепш за іншых падрыхтавалі тэхніку гаспадаркі “Граніт-Агра”, “Хвінявічы”, “Войневічы”.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

4 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

5 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

6 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

6 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

6 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago