Дзелавы панядзелак. На нарадзе: ахова працы і малочны “абрыў”

Пра работу на будаўнічых аб’ектах, кантроль за асобамі, якія злоўжываюць алкаголем і жывуць разам з пажылымі бацькамі, вынікі рэспубліканскага і раённага суботнікаў, перамогу дзятлаўскай каманды школьнікаў у рэспубліканскім моладзевым фестывалі-конкурсе “Медыясфера-2024” і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Што здарылася?

З такога пытання кіраўніка раёна ў адрас упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама пачалося абмеркаванне сельскагаспадарчых тэм. Пытанне датычылася зніжэння вытворчасці малака асобнымі гаспадаркамі. Спецыялістам прыйдзецца разабрацца. Як адзначыў Андрэй Садоўскі, зніжэнне надояў – гэта ўдар па эканоміцы прадпрыемства, паколькі малако цяпер асноўная таварная прадукцыя.

Што датычыцца пасяўной кампаніі, яравыя культуры пасеяны на 61 % плошчаў ад запланаванага. Да сяўбы кукурузы прыступілі ўсе гаспадаркі раёна.

Прадаўжаецца падрыхтоўка кормаўборачнай тэхнікі.

Праваахоўнікі скрупулёзна кантралююць веснавыя палявыя работы і ўвогуле дзейнасць адказных асобаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Як далажыў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі, на мінулым тыдні дома ў прыватнай гаспадарчай пабудове загадчыка адной з МТФ раёна было выяўлена больш за 500 кілаграмаў пшаніцы, больш за 200 – зернесумесі, больш за 200 – трыцікале, камбікорм, мінеральныя ўгнаенні і іншае. Легальнасць набыцця гэтай прадукцыі мужчына пацвердзіць не змог.

Ратавалі накапленні

У працяг тэмы правапарадку. Здаецца, штодня сродкі масавай інфармацыі папярэджваюць пра ўсе віды махлярства, якія сёння распаўсюджаны. Аднак амаль кожны тыдзень на Дзятлаўшчыне хтосьці трапляе на вуду тэлефонных або інтэрнэт-махляроў.

Сямейная пара з Дзятлава даверылася тэлефонным “службам бяспекі” і, каб уратаваць свае грошы, перавяла праз пошту на невядомыя рахункі тры плацяжы на агульную суму 11 тысяч 400 рублёў.

– Праяўляйце разважлівасць і не паддавайцеся на правакацыі зламыснікаў. Калі вам паступаюць званкі з “папярэджаннем” аб ашуканскіх дзеяннях з вашай карткай або вашым рахункам, калі вас запэўніваюць, што прама зараз спісваюцца грошы з вашай карткі, не верце – гэта махляры. Пакладзіце трубку і звярніцеся ў раённы аддзел міліцыі. Не пераходзьце па спасылках, якія высылаюць невядомыя суразмоўцы, – раіў пракурор раёна Віталій Юрго.

Напярэдадні Сусветнага дня аховы працы

Абмеркавалі на нарадзе, як ідуць справы па ахове працы работнікаў на Дзятлаўшчыне. Дарэчы, гэта тэма, у рамках абласных лічбаў, гучала і на абласной нарадзе. Было адзначана, што мінулыя гады на Гродзеншчыне адбывалася зніжэнне колькасці здарэнняў з цяжкімі наступствамі на вытворчасці, аднак 2023 год негатыўна “скарэктаваў” “трагічны” паказчык. Агульная колькасць траўмаваных на рабочых месцах склала ў мінулым годзе 233 чалавекі, з іх 74 атрымалі цяжкія траўмы, 13 загінулі. Пачатак 2024 года склаўся адносна лепш, аднак, як адзначылі спецыялісты, супакойвацца нельга, гэта штодзённая работа, пільнасць, кантроль з боку спецыялістаў па ахове працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях і самакантроль, адказнасць саміх работнікаў.

На пастаяннай аснове ў Дзятлаўскім раёне працуе мабільная група па наглядзе за выкананнем аховы працы на прадпрыемствах. За першы квартал група абследавала 14 аб’ектаў, выявіла 133 парушэнні патрабаванняў бяспекі.

Для даведкі, пачынаючы з 2003 года, 28 красавіка Міжнародная арганізацыя працы праводзіць Сусветны дзень аховы працы, акцэнтуючы ўвагу на мерах па прадухіленні аварый і траўматызму на рабочым месцы. Тэма Сусветнага дня ў 2024 годзе – уплыў змянення клімату на бяспеку і гігіену працы.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

9 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

11 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

16 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

16 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago