Людзей непакояць тэмы ЖКГ, будаўніцтва і адукацыі

Падрыхтоўка сельгасаб’ектаў да зімоўкі, уборка кукурузы на зерне, акцыя “За бяспеку разам”,  падрыхтоўка да чарговага кірмашу, планы па рэканструкцыі і будаўніцтве – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Уборка кукурузы – на ўсіх парах

Сельгаспрадпрыемствы раёна працягваюць работы ў палях. На бягучым тыдні завершаць уборку бульбы, засталося ўбраць 1,5 гектара цыбулі, каля 5 гектараў капусты. Прадаўжаецца ў раёне адгрузка цукровых буракоў.

– Актыўна, без прастояў, як кажуць, “на ўсіх парах” весці ўборку кукурузы на зерне, – абазначыў задачу аграрыям старшыня райвыканкама.

У жывёлагадоўлі Андрэй Садоўскі акцэнтаваў увагу на падрыхтоўцы да зімова-стойлавага перыяду.

– У дадзеным працэсе важныя ўсе аспекты: ад рамонту ферм да клопату пра маладняк, – падкрэсліў кіраўнік раёна. Таксама Андрэй Уладзіміравіч нагадаў, што немалаважныя пытанні ў гаспадарках – пастаноўка тэхнікі на захоўванне, здача металалому, фінансавая аналітыка.

На сувязі з насельніцтвам

Работу са зваротамі грамадзян разгледзелі на абласной, а пасля і раённай нарадзе.

Усяго 6574 звароты грамадзян паступілі ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы Гродзенскай вобласці за 9 месяцаў 2025 года, што на 464 менш, чым летась. Больш за ўсё з вышэйстаячых і кантралюючых органаў у аблвыканкам паступіла зваротаў з Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 273.

Асноўная тэматыка, якая хвалюе грамадзян, – жыллёвы фонд і жыллёва-камунальная гаспадарка, архітэктура і будаўніцтва, занятасць насельніцтва, адукацыя.

У Гродзенскі аблвыканкам ад жыхароў нашага раёна паступіла 20 зваротаў – на 13 % менш, чым летась. Два звароты знаходзяцца на кантролі доўгі час. Яны датычацца двух буйных праектаў: рэканструкцыі лазнева-аздараўленчага комплексу ў Дзятлаве і будаўніцтва сетак вонкавай каналізацыі да жылых дамоў па вуліцах Катоўскага і Гагарына ў райцэнтры.

Іншыя тэмы коратка

У суботу, 18 кастрычніка, з 9 да 13 гадзін у Дзятлаве на рынку па вуліцы Слонімскай пройдзе чарговы сельскагаспадарчы кірмаш.

****

Спецыялісты аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама правядуць рэвізію зямельных участкаў у райцэнтры і гарпасёлку Наваельня з мэтай падбору пляцовак для будаўніцтва арэнднага жылля.

****

Кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў нагадалі аб абавязковым выкананні планаў па здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў.  

****

Больш за 40 пустуючых дамоў, якія струхнелі і знаходзяцца ў непрыдатным стане, будзе знесена да канца гэтага года на Дзятлаўшчыне ў рамках Указа Прэзідэнта № 116 “Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі”.

****

Дзятлаўскае РУП ЖКГ займаецца закупкай навагодняй вулічнай ілюмінацыі. Новыя яскравыя ўпрыгажэнні з’явяцца на плошчы 17 Верасня і на алеі Маці ў райцэнтры.

****

ДРБУ-119 вядзе падрыхтоўку да асфальтавання часткі дарогі ў вёсцы Галаўлі, двух участкаў аўтадарог Еленка-Касцюкі-Лапушна і Уланаўшчына-Лапушна-Стараельня агульнай працягласцю 5 кіламетраў.

****

У рамках комплекснага мерапрыемства “Арсенал” у аддзел унутраных спраў райвыканкама дзятлаўчанін здаў больш за 20 патронаў ад паляўнічай зброі, якія знайшоў пасля смерці бацькі, калісьці аматара паляванняў. У сувязі з добраахвотнай здачай у рамках “Арсеналу” мужчына не быў прыцягнуты да адказнасці.

Другі жыхар раёна будзе плаціць штраф. У час праверкі месца і ўмоваў захоўвання яго зарэгістраванай зброі міліцыянеры выявілі і незарэгістраваную.

****

На бягучым тыдні да акцыі “Дай лесу новае жыццё!” далучацца кіраўніцтва, дэпутацкі корпус, арганізацыі і прадпрыемствы, грамадскія аб’яднанні Дзятлаўскага раёна.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Лето — время укрепить здоровье лесными дарами

Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…

9 минут ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

3 часа ago

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

3 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

3 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

18 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

19 часов ago