Дзелавы панядзелак. Кадравы дэфіцыт і хуткі пачатак уборачнай

Перадсвяточныя клопаты, завяршэнне сенажу, падрыхтоўка да жніва, рамонт Палаца Радзівілаў – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Камбайны – у поле

На мінулым тыдні спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама – начальнікам упраўлення Віталіем Шулейкам пабывалі ва ўсіх гаспадарках раёна. Маніторынгавая група ацаніла тэхнічны стан, камплектнасць зернеўборачных камбайнаў, іншых агрэгатаў, зернесушыльных комплексаў перад пачаткам жніва. Лепшым па падрыхтоўцы тэхнікі да важнага аграрнага этапу Віталій Тадэвушавіч назваў КСУП “Войневічы”, “слабая” сітуацыя ў ААТ “Дварэц-Агра”.

– Такая ўвага да тэхнікі і адказных за яе спецыялістаў цалкам апраўдана. Бо аператыўнасць і паспяховасць уборачнай кампаніі залежыць ад якасных і спраўных машын і, вядома, работнікаў, якія імі кіруюць, – падкрэсліў Віталій Шулейка і заверыў, што да 1 ліпеня ўся зернеўборачная тэхніка дзятлаўскіх сельгаспрадпрыемстваў будзе на лінейцы гатоўнасці.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі паставіў задачу аграрыям раёна аператыўна завяршыць работы па нарыхтоўцы сена, абазначыў неабходнасць кантролю і ўрэгулявання эканомікі гаспадарак.

Стыхійныя пляжы – самыя небяспечныя

Два пажары адбыліся на Дзятлаўшчыне на мінулым тыдні: сухая расліннасць гарэла ў Белагурна і гаспадарчая пабудова ў Зачэпічах. Людзі не пацярпелі.

У сувязі са спякотным надвор’ем супрацоўнікі РАНС і міліцыянеры максімальна задзейнічаны на патруляванні вадаёмаў. На дапамогу ім выходзяць члены АСВОД з прадпрыемстваў і арганізацый. Дарэчы, толькі ў нядзелю ў рэспубліцы патанулі шэсць чалавек, з іх двое –­ на Гродзеншчыне.

– Неабходна праявіць уважлівасць і сельвыканкамам, – падкрэсліў кіраўнік раёна. Папераджальныя шыльды “Купанне забаронена” павінны быць там, дзе купацца сапраўды нельга, і іх важна рабіць прыкметнымі. Прафілактычную работу трэба весці з насельніцтвам.

Як праінфармаваў начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык, ратаўнікі па заяўках ад сельгаспрадпрыемстваў дзяжураць у палях, забяспечваючы супрацьпажарнае прыкрыццё працоўнай тэхнікі. У наяўнасці РАНС чатыры аўтамабілі для гэтых работ.

Праваахоўнікі прадаўждаюць акцыю “Мак”. За апошнія дні выяўлены сем ачагоў вырастання, прычым не толькі дзікарослага, але і алейнага маку.

Вакансіі і працаўладкаванне

На абласной, а пасля і раённай нарадзе абмеркавалі тэму занятасці грамадзян і мераў, якія прымаюцца для прыцягнення замежнай працоўнай сілы. У арганізацыях Гродзеншчыны заняты 432,7 тысячы чалавек, з іх 2,5 тысячы – працоўныя мігранты. Пры гэтым, у рэгіёне прапануецца 16 тысяч вакансій – большасць у прамысловых прадпрыемствах і сельскай гаспадарцы. Асабліва патрабуюцца арганізацыям вадзіцелі, механізатары, трактарысты, жывёлаводы.

У банку вакансій Дзятлаўшчыны 495 запытаў. У раёне прыняты на работу 8 мігрантаў.

– Тэма вакансій і працаўладкавання, замацавання кадраў павінна быць пастаянна на кантролі. Усе прыходзяць нявопытнымі, навучайце, падтрымлівайце, каб у людзей не апускаліся рукі і не з’яўлялася жаданне паехаць з раёна, – падкрэсліў Андрэй Садоўскі.

Іншыя тэмы коратка

Па выніках мабілізацыйных вучэнняў, што праходзілі на базе ваенкаматаў вобласці, Дзятлаўскі раён адзначаны станоўча. Найлепш праявілі сябе Новаяльнянскі сельвыканкам і пункт апавяшчэння пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Рагачовай.

****

У панядзелак завяршыўся прыём дакументаў на навучанне па мэтавых дагаворах на педагагічныя спецыяльнасці. З Дзятлаўскага раёна пададзены дакументы шасці абітурыентаў.

****

Дзятлава рыхтуецца да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Жыллёва-камунальная гаспадарка ўпрыгожвае горад, наводзяць парадкі прадпрыемствы і арганізацыі, завяршаецца абкошванне вадаёмаў у райцэнтры, зацверджана праграма святочных мерапрыемстваў, усім службам, якія будуць задзейнічаны ў гэты дзень, пастаўлены арганізацыйныя задачы.

****

Прадаўжаюцца капітальныя рамонты на аб’ектах, асфальтаванне дарог. У вёсцы Хадзяўляны на бягучым тыдні пачнуць перакладку водаправода.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Музыка в пути и символика «Славянского базара». В Минске презентовали «Фестивальный локомотив»

Презентация железнодорожного состава "Фестивальный локомотив" (в рамках акции "35 событий" в преддверии XXXV Международного фестиваля…

6 часов ago

Пожар вагона-бытовки в Санниках

27 июня в 15-41 спасателям на линию «101» поступило сообщение о пожаре вагона-бытовки на берегу…

6 часов ago

Загорание сухой травы в Белогурно

28 июня в 20-05 на линию «101» поступило сообщение о загорании сухой растительности по улице…

6 часов ago

Свята вышыванкі ў Наваельні

На адкрытай пляцоўцы каля Дома культуры жыхароў і гасцей гарпасёлка сабраў разам юбілейны дзясяты фестываль…

6 часов ago

Моладзь Дзятлаўшчыны – творчая, яркая, інтэлектуальная

Каманда нашага раёна прыняла ўдзел у абласным фестывалі “МоладФэст-Прыцягненне” ў Гродне, прымеркаваным да Дня моладзі…

6 часов ago

Как легче перенести жару для организма!

Наступили жаркие дни, когда температура воздуха приближается к высоким цирам, многие из нас чувствуют упадок…

9 часов ago