Дзелавы панядзелак. Дзе наладжана работа, там і парадак

Вытворчасць малака, работы ў палях, пажарная бяспека, арэнднае жыллё, навядзенне парадку на зямлі, падрыхтоўка да 80-годдзя Вялікай Перамогі – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Ад пасяўной – да малака

Гаспадаркі раёна прадаўжаюць яравую сяўбу. Як адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, на завяршэнне асноўных работ неабходна не больш за тры дні. Андрэй Садоўскі параіў не спыняцца на гэтым, а, паколькі дазваляе надвор’е і час, пасеяць яравыя культуры з перавышэннем плана.   

На бягучым тыдні аграрыі таксама вядуць падкормкі раслін азотам, пачынаюць сяўбу цукровых буракоў, Дварэцкі льнозавод прыступіў да сяўбы льну. Не забываюць аграрыі пра хімічную праполку раслін, яе неабходна выканаць на плошчы 3665 гектараў.

Рамонт кормаўборачнай тэхнікі застаецца на кантролі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Больш увагі нададзена ААТ “Дварэц-Агра” і КСУП “Жукоўшчына”, дзе ў мінулыя гады сітуацыя па гэтым пытанні складвалася не вельмі добра.

Наладжваецца работа па вытворчасці малака ў раёне. Па інфармацыі на 31 сакавіка сярэдні надой на карову за дзень склаў 21,3 кг, гэта 110 % да ўзроўню 2024 года. Сярод раёнаў вобласці Дзятлаўскі займае 7-е месца. На прыступцы лідараў Дзятлаўшчыны сёння ААТ “Граніт-Агра”, дзе дояць штодня 27,2 кілаграма (+4,5 кг) на карову, прычым высокія надоі фіксуюцца па ўсіх малочна-таварных комплексах, фермах гэтай гаспадаркі.

– Я ўжо не раз гаварыў, што ўсё залежыць ад кіраўніка. Сітуацыя мяняецца да станоўчага выніку не толькі ў ААТ “Граніт-Агра”, але і ў ААТ “Дварэц-Агра”, дзе наводзіцца парадак, выраўноўваецца маральны клімат у калектыве, сумесна з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання вырашаюцца тэхнічныя пытанні, – падкрэсліў Андрэй Садоўскі.

Іншыя тэмы коратка

Назіральныя камісіі абследавалі на мінулым тыдні 106 домаўладанняў дзятлаўчан, у 9 з іх былі зафіскаваны парушэнні бяспечных умоваў пражывання, у адносінах да 5 гаспадароў прыменены адміністрацыйныя меры ўздзеяння.

****

З мэтай навядзення парадку на зямлі і мінімізацыі небяспекі пажараў у экасістэмах сельгаспрадпрыемствам пастаўлена задача ўключаць у севазварот, дыскаваць, дзе неабходна, участкі з сухой травой. Такія ўчасткі выяўлены каля вёскі Гярбелевічы, аграгардка Раготна і іншых.

****

Аддзелам унутраных спраў райвыканкама ўзбуджаны дзве крымінальныя справы.

Адна ў адносінах да вадзіцеля дзятлаўскага прадпрыемства, які ў час падмены пастаяннага работніка з аўтмабіля МАЗ “зліў” у агульным аб’ёме 180 літраў дызельнага паліва. Для гэтага крадзяжу мужчыну спатрэбілася ўсяго два тыдні.

Другая – з-за чарговага кіберзлачынства. Больш за тысячу рублёў пазбавілася жыхарка раёна, дзякуючы сваёй даверлівасці. Яна перавяла грошы на некалькі рахункаў, вызначаных махлярамі, для “афармлення займу для актывацыі карты ў падатковай інспекцыі”.

****

З пачатку года 12 чалавек у нашым раёне ізаляваны ў ЛПП. На бягучым тыдні туды накіруюцца яшчэ два.

– Працуюць дзве гадзіны, пасля напіваюцца, і на гэтым работа скончана. Такі сцэнарый стаў нярэдкім у некаторых сельгаспрадпрыемствах. Ад такіх работнікаў толькі шкода. І правільна робіце, што адпраўляеце іх у лячэбна-працоўны прафілакторый, – падкрэсліў кіраўнік раёна, звяртаючыся да начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзіма Шчурскага.

****

Завяршаюцца будаўнічыя работы па арэндным доме ў гарпасёлку Казлоўшчына. Андрэй Садоўскі заклікаў кіраўнікоў мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, дзе працуюць маладыя спецыялісты, праявіць ініцыятыву і звяртацца з вызначанымі заканадаўствам дакументамі для разгляду пытання аб выдзяленні іх работнікам арэндных кватэр.

****

12 красавіка пройдзе рэспубліканскі суботнік. Да ўдзелу ў навядзенні парадку запрашаюцца ўсе жыхары Дзятлаўшчыны.

Акрамя гэтага, старшыня райвыканкама паставіў задачу адказным службам у бліжэйшыя дні вызначыцца з буйнымі аб’ектамі па раёне, якія неабходна прывесці ў парадак, і, калі ёсць магчымасць, улічваючы ўмовы надвор’я, пачаць работы па іх загадзя.  

Таксама Андрэй Уладзіміравіч акцэнтаваў увагу на абнаўленні і добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў у рамках падрыхтоўкі да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі.

– Памяць пра подзвіг народа святая. Абнаўленне мемарыяльных месцаў – важны знак таго, што мы з глыбокім прызнаннем і павагай ставімся да продкаў, якія адстаялі для нас мір і свабоду, – падкрэсліў Андрэй Садоўскі.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#власть

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

36 минут ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

2 часа ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

16 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

16 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

17 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

17 часов ago