Дзелавы панядзелак. Для выніку прытрымліваемся тэхналогіі і рэгламенту

Пра бяспеку ў святы, кантроль выбаркі стабфондаў, меліярацыю, арганізацыю дзяжурстваў на сельскагаспадарчых аб’ектах, навагоднія “цікавінкі” – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на апошняй у 2025 годзе нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Будучы ўраджай закладваецца ўжо цяпер

На гэтым акцэнтаваў увагу аграрыяў раёна Андрэй Садоўскі. Значным будзе вынік на палях, калі якасна правесці меліярацыю. Завяршаюцца работы па зносе аварыйных будынкаў – важна пасля гэтага аператыўна ўвесці зямлю ў сельгасабарот. Унясенне не толькі арганікі, але і калію цяпер неабходна для падрыхтоўкі глебы пад будучую пасадку бульбы. Гаспадаркі на фінішы “выхаду” насення для вясновай сяўбы. Так, КСУП “Хвінявічы” нарыхтаваў кандыцыйнага насення 157,4 % да запланаванага, ААТ “Дварэц-Агра” – 108,6 %, ААТ “Граніт-Агра” – 100,7 %.

Таксама кіраўнік раёна адзначыў, што галоўнае як у раслінаводстве, так і ў жывёлагадоўлі, ды і ўвогуле ў любой сферы вытворчасці – прытрымлівацца тэхналогіі і рэгламенту. Толькі так можна дасягнуць станоўчага выніку.

Андрэй Уладзіміравіч падкрэсліў, што раён з годнымі паказчыкамі завяршае 2025 год, і нам ёсць чым ганарыцца.

Святы толькі з бяспечным агеньчыкам

Для забеспячэння правапарадку і бяспекі падчас навагодніх святаў праваахоўнікі, ратаўнікі, медыкі, іншыя дзяжурныя структуры будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме. Нават у населеных пунктах, дзе  часова няма ўчастковага інспектара, як у Жукоўшчыне, плануецца дзяжурства іншых супрацоўнікаў міліцыі. Праверкі будуць праводзіцца на аб’ектах жывёлагадоўлі сельгаспрадпрыемстваў раёна. Усе сілы адказных структур скіраваны на правядзенне святаў без надзвычайных сітуацый.

На нарадзе нагадалі і пра тое, што важна быць асцярожнымі і пільнымі ў сетцы Інтэрнэт. Чарговай ахвярай інтэрнэт-махляроў напярэдадні Новага года, на жаль, стала жыхарка раёна, якая праз Тэлеграм спрабавала набыць новы халадзільнік і перавяла 690 рублёў зламыснікам. У выніку – святочныя стравы прыйдзецца ахалоджваць у старым.

Нясумны Новы год

У ноч з 31 снежня на 1 студзеня і не толькі работнікі сферы культуры падрыхтавалі для жыхароў і гасцей Дзятлава шмат цікавага.

Нагадаем, у апошні вечар 2025 года з 21.00 да 23.00 на плошчы 17 Верасня ў райцэнтры ўсіх запрашаюць на святочную праграму “Навагоднія сюрпрызы чароўнага снежня” з розыгрышам латарэі і ўзнагароджаннем пераможцаў раённага конкурсу на лепшае святочнае ўпрыгажэнне будынкаў і тэрыторый. Першага студзеня ў 01.15 (навагодняя ноч) тут жа, на плошчы ў Дзятлаве, заззяе лазернае шоу! У кінатэатры “Спадарожнік” з 01.00 да 05.00 вас чакае дыскатэка “Нас сустракае Новы год!”. У 14.00 першага студзеня ў Цэнтры культуры і народнай творчасці пачнецца дзіцячы ранішнік з роставымі лялькамі. З 19.00 кінатэатр “Спадарожнік” зноў запрашае аматараў патанчыць на дыскатэку.

7 студзеня ў 18.00 у Цэнтры культуры і народнай творчасці пройдзе святочная праграма “Сімфонія Ражства”.

Карэспандэнты раённай газеты таксама будуць працаваць і суправаджаць усе святочныя мерапрыемствы, парадуюць сваіх чытачоў друкаванай версіяй выдання, падпісчыкаў сайта і сацыяльных сетак “Перамогі” – шматлікімі фота- і відэаматэрыяламі.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

22 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

1 день ago