Дзелавы панядзелак. Акцэнт на якасным і тэхналагічным правядзенні работ

Клопаты аграрыяў, пытанні здароўя і бяспекі людзей, завяршэнне ліквідацыйных вытворчасцяў – такі быў парадак дня чарговай штотыднёвай нарады ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Трохі часу, і тэхніка выйдзе ў поле

Гатоўнасць тэхнікі да пасяўной у нашым раёне складае больш за 90 %. Не знімае са свайго кантролю гэту пазіцыю старшыня райвыканкама, як, дарэчы, і іншыя актуальныя пытанні веснавой кампаніі. Да прыкладу, наяўнасць у дзятлаўскіх гаспадарках мінеральных угнаенняў пад яравы сеў, першыя веснавыя падкормкі. Сёння па назапашванні азоту, фосфару і калію агульны працэнт па раёне складае 60 %. Андрэй Садоўскі даручыў свайму першаму намесніку – начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталію Шулейку прааналізаваць, каму неабходна данабыць пэўныя віды мінеральных угнаенняў, каб пасяўная прайшла “як трэба”, а таксама, для сортаабнаўлення дакупіць насенне “эліту” і “суперэліту” (прадукцыю максімальна высокага класа).

– Шмат фінансаў укладаецца вясною ў зямлю ў выглядзе насення, угнаенняў, зрасходаванага паліва, людскіх рэсурсаў, каб потым не толькі вярнуць затрачанае, але і атрымаць прыбытак, – падкрэсліў кіраўнік раёна і даў прынцыповае ўказанне кожнай гаспадарцы комплексна падыходзіць да пасяўной кампаніі.

Як з работы ды з пустымі рукамі?

Два пажары адбыліся ў выхадныя дні на Дзятлаўшчыне. Абышлося без ахвяраў. У райцэнтры гарэлі складскія памяшканні па вуліцы Навагрудскай, у вёсцы Хрольчыцы – нежылы, занядбаны дом. Прычыны пажараў устанаўліваюцца.

Праваахоўнікі праводзяць рэйды па сельскіх гаспадарках раёна – на мінулым тыдні выязджалі 17 разоў. У час аднаго з выездаў затрымалі работніцу, якая скрала і несла з працы малако.

– Успрымаюць крадзеж, як нешта належнае. Рэйды працягваць, участковым пастаянна наведваць арганізацыі АПК, – жорстка адрэагаваў старшыня райвыканкама на аператыўную інфармацыю.

Масава ідуць на бальнічны

На мінулым тыдні на Дзятлаўшчыне зафіксавана павелічэнне выпадкаў захворвання на COVID-19 і ВРІ. Паводле інфармацыі галоўнага санітарнага доктара раёна Алены Шайбак, павялічылася доля цыркуляцыі штаму “амікрон”. Новы варыянт каранавірусу больш кантагіёзны. У сувязі з чым спецыяліст падкрэсліла неабходнасць захавання насельніцтвам сацыяльнага дыстанцыравання, а таксама рэспіраторнага этыкету.

Памятайце, што вакцынацыя па-ранейшаму з’яўляецца найбольш эфектыўным сродкам прафілактыкі COVID-19.

Іншыя тэмы коратка

Хоць на дварэ і стаіць каляндарная зіма, надвор’е дазваляе, таму аператыўна праводзіцца ямачны рамонт вуліц. Па інфармацыі аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама за мінулы тыдзень адрамантавана каля 50 % пашкоджанага асфальту вулічна-дарожнай сеткі.

****

Сёлета, згодна з нормамі заканадаўства, пройдзе чарговая інтэграцыя і аптымізацыя бібліятэчнай сеткі. Андрэй Садоўскі даручыў свайму намесніку Ігару Кухарэвічу дэталёва заняцца гэтым пытаннем, праектуючы перспектывы на будучыню. Усе змяненні, якія будуць абазначаны, раённая газета апублікуе.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

10 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

57 минут ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

18 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago