Дзе вучаць на газавікоў?

Газавая служба ўваходзіць у лік тых сфер, дзе кожны работнік для выканання паўсядзённых абавязкаў павінен мець спецыяльныя веды.

Ці трэба для гэтага заканчваць універсітэт і хто можа папоўніць рады Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння, расказаў інжынер па ахове працы ВУ “Слонімгаз” Сяргей Удот:

– Для таго, каб прыйсці працаваць у газавую службу на рабочыя спецыяльнасці, не абавязкова вучыцца гэтай прафесіі загадзя. У вытворчым упраўленні “Слонімгаз” наладжана работа па пярвічнай падрыхтоўцы работнікаў па прафесіях і відах работ, якія выконваюцца ў арганізацыі, а таксама перыядычная перападрыхтоўка кожныя 3 гады. Навучанне праводзіцца на базе дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі “Газ-інстытут” у Мінску або ў Гродзенскім філіяле.

– Каму абавязкова праходзіць перападрыхтоўку па спецыяльнасці?

– У рэестры прафесій газавая галіна ў ліку першых па падрыхтоўцы работнікаў. Пярвічная падрыхтоўка абавязковая для рабочых спецыяльнасцяў – слесараў аварыйна-дыспетчарскай службы, па абслугоўванні і рамонце газакарыстальнага абсталявання, абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў, кантралёраў уліку газу, прыёмшчыкаў заказаў, аператараў ЭВМ. Па выніках навучання выдаецца пасведчанне дзяржаўнага ўзору з прысваеннем кваліфікацыйнага разраду, які ў далейшым павышаецца ў час перападрыхтоўкі. Работнікі інжынерных спецыяльнасцяў таксама праходзяць пярвічнае навучанне і павышаюць кваліфікацыю адзін раз на пяць гадоў.

– Ці патрэбны кантроль ведаў на месцы?

– Абавязкова. Кожны год праводзім праверку ведаў па  пытаннях аховы працы і тэхнікі бяспекі, прамысловай бяспекі, тэхнічную вучобу з работнікамі па прафесіях, квэсты па ведах, конкурсы прафесійнага майстэрства, у якіх мы паспяхова ўдзельнічаем. А таксама навучанне на месцы па любых новаўвядзеннях у рабочым працэсе пры ўдзеле майстроў, інжынера па ахове працы або запрошаных спецыялістаў адпаведных галінаў.

– Без чаго не можа прыступіць да работы ні адзін газавік?

– Абавязковымі для работы ў газавай галіне з’яўляюцца перыядычны медыцынскі агляд, пасля навучання – праходжанне стажыроўкі на працягу 10-15 рабочых дзён у залежнасці ад спецыяльнасці, затым праверка ведаў па пытаннях аховы працы і допуск да самастойнай работы. Акрамя таго, усе работнікі забяспечаны спецвопраткай і сродкамі індывідуальнай абароны, а тыя, хто выконвае газанебяспечныя работы, – сродкамі калектыўнай абароны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

4 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

5 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

6 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

6 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

6 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago