Дзе на Дзятлаўшчыне з’явіліся школьныя паліцы?

На календары жнівень, і бацькі школьнікаў усё часцей звяртаюць увагу на цэны і асартымент, плануюць сямейны бюджэт так, каб на працягу апошніх тыдняў лета падрыхтаваць дзяцей да новага навучальнага года.

Цікава было даведацца, дзе ўжо сфарміраваны школьныя паліцы і куточкі. У нашым раёне асноўны гандлёвы аператар – Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Сетка яго магазінаў размешчана ў райцэнтры, гарадскіх пасёлках, аграгарадках, а вяскоўцаў абслугоўваюць аўтамагазіны.

Начальнік рознічна-гандлёвага ўчастка філіяла Наталля Загдай расказала, што ў магазіне “Родны Кут” на плошчы 17 Верасня райцэнтра знаходзяцца стэнды са школьнымі таварамі – імправізаваны цягнічок і яго вагончык. Тут ёсць магчымасць набыць розныя канцылярскія рэчы: ад сшыткаў і дзённікаў да фарбаў і алоўкаў. На другім паверсе будынка знаходзіцца магазін “Прамтавары”, дзе можна знайсці школьнае адзенне, шкарпэткі, рукзакі, спартыўны абутак. Яшчэ больш элементаў школьнай і спартыўнай формы рэалізуецца ў магазіне “Mark Formelle”, што на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Савецкай. Тут у розніцу прадаюцца штаны, блузкі, спадніцы, футболкі, можна выбраць шкарпэткі, гольфы, калготкі.

– У нас шырокі асартымент прадукцыі беларускай фірмы “Mark Formelle”, – расказала прадавец гандлёвага аб’екта Ларыса Санцэвіч. – Новае паступленне тавару ўжо атрымалі, але не паспелі вывесіць у залу – гэта справа некалькіх дзён. Школьная калекцыя будзе папаўняцца і надалей. Пры жаданні ў нас можна будзе сабраць школьны вобраз поўнасцю, набыць спартыўныя камплекты. Прапаноўваем пераважна элементы школьнага ўбрання, бо цяпер у кожнай з навучальных установаў свае патрабаванні да колеру і касцюма, таму так лягчэй дагадзіць пакупнікам. Цэны розныя, аднак можна знайсці і недарагія варыянты. Напрыклад, у залежнасці ад мадэлі і ўзросту дзіцяці блузкі можна купіць ад 20 рублёў, штаны як для хлопчыкаў, так і для дзяўчынак – ад 40, сарафаны прыкладна так жа, ад 30 рублёў вагаюцца цэны на спадніцы і пінжакі, джэмперы на хлопчыкаў абыдуцца ад 50-ці, а жакеты на іх – ад 70 рублёў. Што тычыцца каляровай гамы, то пераважаюць чорныя і сінія школьныя тавары.

Наталля Загдай расказала таксама, што школьныя куткі з “канцылярыяй” арганізаваны ў магазінах спажыўтаварыства ў гарадскіх пасёлках Наваельня і Казлоўшчына, аграгарадках Раклевічы, Хвінявічы, Круцілавічы. Там можна набыць сшыткі, ручкі, алоўкі, фламастары, фарбы, альбомы для малявання, вокладкі, многае іншае, што патрэбна дзецям да школы. У аўтамагазінах філіяла ёсць кнігі папярэдніх заявак, таму і вяскоўцы маюць магчымасць заказаць неабходныя пакупкі, якія ім пазней прывязуць.

Пабывалі яшчэ ў двух папулярных у райцэнтры сеткавых магазінах, якія не адносяцца да аб’ектаў спажывецкай кааперацыі. Гэта магазін “Фікс Прайс”, што на плошчы, дзе нямала канцылярскіх тавараў. Не менш багатым аказаўся выбар у магазіне “Тры цаны” па вуліцы Горкага.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Внимание! Сильная жара

Внимание! В дневные часы 6 августа (четверг) во многих районах Гродненской области максимальная температура воздуха…

42 минуты ago

Какие темы обсуждались на встрече Натальи Кочановой с председателями местных Советов депутатов

Свято-Успенский Жировичский митрополичий мужской монастырь стал местом встречи Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь…

1 час ago

Вот и первые участники нашего конкурса “За гранью грядки”

«Перамога» напоминает про ФОТОКОНКУРС огородных и садоводческих достижений как для начинающих любителей, так и состоявшихся…

1 час ago

Приглашаем на праздник поселка

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

3 часа ago

Безопасное лето c «Экотуристом»

Чтобы летние каникулы оставили только приятные воспоминания, воспитанников палаточного лагеря «Экотурист» Крутиловичской базовой школы посетили…

3 часа ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 4 августа 2026 года. Подписывайтесь…

4 часа ago