З 1 мая ў раёне пачаўся купальны сезон. Ён працягнецца да 30 верасня.
Згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 13 лютага 2023 года № 84 на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна вызначаны месцы для купання ў летні перыяд. Гэта возера па вуліцы Фогеля ў горадзе Дзятлаве (гарадскі пляж) і возера ва ўрочышчы “Рыбакі” (пляж санаторыя “Радон”). Астатнія вадаёмы, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, не прызначаны для купання.
Наведваць гарадскі пляж можна штодня з 10 да 20 гадзін. У гэты час на ім будуць дзяжурыць матросы-ратаўнікі.
Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga