Згодна з указам № 351 “Аб развіцці аграэкатурызму” да 1 ліпеня ўладальнікі аграэкасядзібаў павінны былі прайсці перарэгістрацыю.

Нагадаем, што дадзены ўказ накіраваны на ўдасканаленне рэгулявання дзейнасці ў сферы аграэкатурызму, павышэнне якасці аказваемых паслугаў, выключэнне магчымасці весці гасцінічны або рэстаранны бізнес пад выглядам аграэкасядзібаў, абарону правоў грамадзян, якія пражываюць па суседстве з імі.

Як патлумачыла галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама, кіраўнік службы Станіслава Ганчар, на 1 студзеня 2023 года ў Дзятлаўскім раёне налічвалася 7 аграсядзібаў. Уладальнікі некаторых з іх пажадалі прадоўжыць сваю дзейнасць і ва ўстаноўлены тэрмін у службу “адно акно” падалі пісьмовую заяву згодна з Палажэннем аб парадку ажыццяўлення райвыканкамамі адміністрацыйнай працэдуры па прыняцці рашэння аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслугаў у сферы аграэкатурызму. Пасля гэтага спецыяльна створаная камісія, у састаў якой уваходзілі прадстаўнікі розных арганізацый і службаў, на месцы вывучалі, ці адпавядае аграсядзіба свайму статусу. Пасля станоўчага заключэння камісіі райвыканкам выдаў дазвол на аказваемыя паслугі. На сёння ў раёне зарэгістравана 4 аграсядзібы: “Каля дуба” ў вёсцы Цяцейкі, “Родник” у Кашкалах, “Домик у Щары” у Малой Волі, аграэкасядзіба Накрышкі. Звесткі аб іх размешчаны на сайце райвыканкама ва ўкладцы “Сацыяльная сфера – турызм і адпачынак – агратурызм”.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

19 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

19 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

20 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

20 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

21 час ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago