Дзе ў Дзятлаве “жывая” батлейка?

Надыходзіць адно з самых вялікіх святаў – Нараджэнне Хрыстова, да якога вернікі каталіцкай канфесіі рыхтаваліся духоўна, а таксама ўпрыгожвалі свае храмы.

У касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі горада Дзятлава стараннямі парафіян былі ўсталяваны прыбраныя ёлкі і навагоднія элементы дэкору, а перад уваходам у храм з’явілася батлейка, якая сёлета мае свой сакрэт. Раскрыў яго падрабязнасці і расказаў пра сэнс свята ксёндз-пробашч касцёла Андрэй Лішко:

– Галоўным святам у каталіцкім календары, безумоўна, з’яўляецца свята Вялікадня. Але не было б Уваскрасення Хрыста, каб не было яго нараджэння. Абодва гэтыя святы – вельмі радасныя: мы ўпрыгожваем нашы дамы, касцёлы і абавязкова ставім батлейкі, якія сваім зместам перадаюць таямніцу Божага нараджэння. Сёння ёсць розныя батлейкі – механічныя, тэатралізаваныя, у якіх персанажы – вядомыя артысты, аднак галоўны сэнс у тым, што ўсе мы прыходзім пакланіцца Богу, нованароджанаму дзіцятку. Акрамя батлейкі ўнутры касцёла, штогод мы будуем яшчэ адну на вуліцы, каб усе людзі маглі падысці і пацікавіцца ёю. Мы ведаем, што Збаўца нарадзіўся ў стайні, дзе побач з ім былі хатнія жывёлы, і сёлета нарадзілася агульная ідэя зрабіць батлейку з удзелам жывых жывёл – тут ёсць бараны, авечкі, трусяняты, што здзіўляе і радуе прыхаджан, асабліва дзяцей. Усе падыходзяць, глядзяць, маё сэрца таксама вельмі радуецца ад гэтага.  Хачу падзякаваць усім людзям, якія дапамагалі ў рэалізацыі задумкі. Асаблівым чынам нам дапамог калектыў КСУП “Хвінявічы” пад кіраўніцтвам Мікалая Бубноўскага, які гадуе гэтых жывёл, прыхаджане, якія прымалі ўдзел у мантажы батлейкі. Шчыра віншую ўсіх з надыходзячым вялікім святам Нараджэння Хрыста. Няхай Бог народзіцца ў сэрцы кожнага з нас, прыносячы ў гэты свет радасць, супакой.

– Гэты год вызначыўся не толькі асаблівай батлейкай, але і конкурсамі для дзяцей і моладзі. Раскажыце пра іх падрабязней.

– Сёлета дзеці пры падтрымцы сваіх бацькоў і блізкіх рыхтавалі да свята Нараджэння Хрыстовага батлейкі, зробленыя сваімі рукамі, малюнкі на тэму свята, рабілі навагоднія цацкі на нашы ёлкі. У касцёле адна з ёлак упрыгожана лялькамі, якія рабілі самі нашы дзеці. Гэта яскрава, кранальна, гэта работа аб’ядноўвае ўсю сям’ю. Вядома, у такім конкурсе ўсіх можна лічыць пераможцамі. Хацелася б, каб падобныя заняткі сталі яшчэ адной добрай каляднай традыцыяй.

Наталля АВЯРЧУК

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА #ЧистоПоГродненски

administrator

Recent Posts

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

9 часов ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

1 день ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

1 день ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

1 день ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

1 день ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

1 день ago