Згодна з рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама № 145 ад 17.03.2026 года “Аб мерапрыемствах па падрыхтоўцы зон масавага адпачынку на водных аб’ектах Дзятлаўскага раёна” замацаваны для добраўпарадкавання і абслугоўвання месцы для купання: азёры горада Дзятлава (гарадскі пляж) і пляж ракі Паніква (санаторый “Радон”). Нагадваем, што купальны сезон пачынаецца з 1 мая.

Купацца ЗАБАРОНЕНА на:

– вадаёмах гарпасёлка Казлоўшчына, аграгарадкоў Таркачы, Вензавец, Белагурна, Войневічы, вёсак Нямковічы, Саннікі, Вянскі, Карыца-2, Студзераўшчына, Брычыцы, Ёцавічы, Парэчча (2 шт.), Лапушна, Малыя Краглі, Горка, Малая Воля, Дзянісава, паблізу аграгарадкоў Раготна, Хвінявічы і вёсак Марозавічы, Шаршні, Раманавічы, Мядзвінавічы, Студзераўшчына, Маськаўцы;

– групе вадаёмаў аграгарадкоў Раклевічы, Жукоўшчына, вёскі Барышына, паблізу вёсак Плябанавічы, Селівонкі, Рыбакі, Русакі (Парэцкага сельсавета);

– азёрах вёскі Бандары (Смолавічы), паблізу вёсак Дзямянаўцы, Калпінскія, Нагародавічы (Дзікае), Бандары (Войтава Яма);

– вадасховішчах паблізу гарпасёлка Наваельня, аграгарадка Гезгалы (Гезгалаўскае) і вёскі Явар.

Таксама забароненакупацца на сажалках-копанях, штучных, натуральна створаных і пажарных вадаёмах Дзятлаўскага раёна.

Пры невыкананні правілаў бяспекі на вадаёмах грамадзянам пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня раённай арганізацыі АСВОД
Анастасія ЛАГУЦІК,
вядучы спецыяліст Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации