Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

На пасяджэнні райвыканкама, якое праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні Андрэя Садоўскага, разгледжаны два пытанні.

Аб рабоце пастаянна дзеючай камісіі па арганізацыі сістэмнага кантролю за харчаваннем ва ўстановах адукацыі Дзятлаўскага раёна расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. Яна падкрэсліла, што забеспячэнне навучэнцаў якасным і бяспечным харчаваннем застаецца ў прыярытэце і на пастаянным кантролі, бо напрамую тычыцца захавання здароўя дзяцей. У рамках плана мерапрыемстваў па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы аб’ектаў харчавання ўстановаў адукацыі на 2024-2026 гады, зацверджанага рашэннем райвыканкама, усюды праведзены рамонты, забяспечана дастатковая колькасць абсталявання і посуду: у сярэднюю школу № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча набыты і ўстаноўлены халадзільная шафа (3,7 тысячы рублёў), параканвектамат (11 тысяч рублёў), мэбля ў абедзеную залу (20 тысяч рублёў), у Казлоўшчынскую сярэднюю школу пазапланава набыта электрапатэльня (3,5 тысяч рублёў), праведзены капітальны рамонт харчблока дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава (479,78 тысячы рублёў) з абсталяваннем вытворчых цэхаў, складскіх, бытавых, дапаможных памяшканняў, заменай тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання, кухоннага і сталовага посуду (91,3 тысячы рублёў), а таксама бягучы рамонт харчблока дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава (131,52 тысячы рублёў) з абсталяваннем вытворчых зон і бытавых памяшканняў, набыта вытворчае абсталяванне (6,5 тысячы рублёў). Сёлета запланаваны бягучы рамонт харчблока Казлоўшчынскага дзіцячага сада з частковай заменай тэхналагічнага, халадзільнага і вытворчага абсталявання, а таксама набыццё посудамыйнай машыны ў Круцілавіцкую сярэднюю школу.

Камісія сістэмна кантралюе работу 20 харчблокаў, якія забяспечваюць харчаванне 2715 дзяцей (гэта 99,8 %), вынікі аналізуюцца штомесяц на пасяджэнні камісіі, кожны квартал – міжведамасным саветам райвыканкама. Установы агульнай сярэдняй адукацыі перайшлі на новыя прынцыпы арганізацыі харчавання: праводзіцца карэкціроўка рацыёнаў з улікам смакавых пераваг, уведзены 62 новыя стравы і вырабы, прапануецца па два віды салатаў штодзень, праводзяцца дні нацыянальнай кухні, укараняецца комплекс мер па здаровым харчаванні. Для павышэння прафесійнага ўзроўню работнікаў ладзяцца семінары і нарады. Наладжаны сістэмны кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства пры дзяржаўных закупках прадуктаў і выкананнем грашовых і натуральных нормаў харчавання, выбарачна ладзіцца інвентарызацыя прадуктаў, кантрольнае ўзважванне гатовых страў, вядзецца штодзённы аналіз якасці, аналізуецца колькасць адходаў. Ажыццяўляецца і лабараторны кантроль, па выніках якога з пачатку 2025 года выдадзена пяць рэкамендацый і два прадпісанні, за невыкананне тэхналогіі да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты адзін чалавек, усе парушэнні ліквідаваны.

Андрэй Садоўскі адзначыў, што кіраўніцтва раёна надае значную ўвагу перааснашчэнню і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы як установаў раёна, так і іх харчблокаў, трымае на кантролі якасць забеспячэння навучэнцаў харчаваннем. Ён пацікавіўся ростам заработных плат работнікаў кухні, а таксама прапанаваў спецыялістам прааналізаваць мэтазгоднасць функцыянавання харчблокаў у малакамплектных установах, бо, магчыма, больш мэтазгоднай з’яўляецца дастаўка туды гатовых страў.

Аб фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый раёна па выніках работы за 2024 год расказала начальнік аддзела фінансавання, прагназавання і справаздачнасці ў аграпрамысловым комплексе ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Марыя Ціхан. Адзначыла, што такая працэдура летась праводзілася ў дзвюх сельгасарганізацыях Дзятлаўшчыны. У адносінах да ААТ “Дварэц-Агра” выкарыстана перадача ў даверанае ўпраўленне акцый, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, даверанаму кіраўніку ААТ “Молочный Мир” з заключэннем дагавора. Для выканання абавязацельстваў гаспадаркі перад крэдыторамі рэалізаваны інвестыцыйны праект па будаўніцтве двух кароўнікаў на 720 дойных кароў і даільна-малочнага блока з наступнай перадачай аб’ектаў шляхам унясення іх як дадатковага ўкладу ў статутны фонд. Па выніках работы ў 2024 годзе сельгаспрадпрыемства выканала вытворчыя і фінансавыя паказчыкі бізнес-плана фінансавага аздараўлення, за выключэннем паказчыкаў па вытворчасці бульбы і забеспячэнні прыбытковай работы ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг. У цэлым жа па канчатковым фінансавым выніку атрыманы прыбытак у суме 4748 тысяч рублёў. Станоўчы фінансавы вынік забяспечаны за кошт аказання дзяржпадтрымкі са сродкаў бюджэту і спонсарскай дапамогі ААТ “Молочный Мир”. Абавязацельствы па пагашэнні рэструктурыраванай крэдыторскай запазычанасці і запазычанасці па крэдытах выкананы ў поўным аб’ёме.

КСУП “Хвінявічы” таксама не забяспечыла ў поўным аб’ёме выкананне вытворчых паказчыкаў, прадугледжаных бізнес-планам, бо валавая вытворчасць збожжавых і зернебабовых культур склала 85,2 % да плана, бульбы – 62,6 %. Аднак па канчатковым фінансавым выніку гаспадарка зноў жа атрымала прыбытак у суме 3119 тысяч рублёў, што вышэй за паказчык бізнес-плана ў 4,5 раза. Разлікі па абавязацельствах выкананы ў адпаведнасці з графікамі плацяжоў.

Выканалі абавязкі па пагашэнні запазычанасці таксама СГФ “АграМілк” і ААТ “Граніт-Агра” (па раней далучаным КСУП “Белагурна”). Такім чынам, у раёне забяспечваецца пагашэнне абавязацельстваў перад крэдыторамі і банкамі, аднак варта адзначыць, што на вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці і павышэнне вытворчых паказчыкаў неплацежаздольных арганізацый значна ўплывае аб’ём аказанай ім дзяржпадтрымкі.

Андрэй Садоўскі звярнуў увагу кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на важнасць адсочвання работы бухгалтарскіх службаў, а КСУП “Хвінявічы” – на неабходнасць падрыхтоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі і паралельнае вядзенне рэканструкцыі комплекса.

Прыемным момантам стала ўручэнне сертыфікатаў за выкананне патрабаванняў па бяспецы ўмоваў працы і зніжэнне вытворчага траўматызму. Іх атрымалі санаторый “Радон”, Дзятлаўскі раён газазабеспячэння, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#власть

Похожие публикации