Не адзін год Новаяльнянская гарпасялковая бібліятэка працуе па  бібліятэчнай мэтавай праграме  “На шляху да духоўнасці”, у  рамках якой штогод ладзяцца Дзень праваслаўнай кнігі, сустрэчы са святаром. Нядаўна прайшла адна з іх з протаіерэем Валерыем Мануйлам, настаяцелем Новаяльнянскай царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”, якое арганізавана пры бібліятэцы. Размова вялася пра галоўную святыню Беларусі – цудатворную ікону Жыровіцкай Божай Маці. Сімвалічна, што сустрэча са святаром адбылася ў час Вялікага посту праваслаўных вернікаў. Бацюшка растлумачыў значэнне посту для кожнага чалавека, правёў гістарычны экскурс па праваслаўных кнігах. Дзейнічала і выстава “Жыровіцкі благавест”.

Наталля СІЎКО,
бібліятэкар Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэкі

  Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#библиотека                                   

Похожие публикации