Важнае Улада
1 min read
158

Дыялог думак

27 октября, 2018
0

29 кастрычніка ў Дварцы Незалежнасці горада Мінска адбудзецца сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з актывістамі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” – пераемнікамі традыцый камсамолу, які ў гэты дзень адзначыць свой векавы юбілей.

Дзятлаўшчыну на сустрэчы прадставяць першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і настаўніца Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Аксана Роўба.

Мы папрасілі іх расказаць з якім настроем едуць у сталіцу.

Кацярына Хілімончык:

– Мерапрыемства прымеркавана да юбілею камсамола, значыць, гэта добрая нагода не толькі аддаць даніну павагі слаўнаму мінуламу і традыцыям моладзі ранейшых пакаленняў, але і паразважаць пра нашу будучыню.

Спадзяюся пачуць шмат новага і цікавага пра справы саюзнай моладзі. Заўсёды ўважліва адношуся да падобнай інфармацыі і стараюся лепшы і перадавы вопыт пераймаць і ўкараняць у нашым раёне. Цікава даведацца, якую ацэнку моладзевым справам і праектам дасць сам прэзідэнт, што ён абмяркуе з удзельнікамі сустрэчы.

Настрой перад паездкай – выдатны. Думаю, нас чакаюць яркія ўражанні, новыя знаёмствы, цікавая інфармацыя.

 

Аксана Роўба:

– Сустрэча з кіраўніком дзяржавы – гэта хвалююча. Нам выпала выдатная магчымасць з першых вуснаў пачуць, што чакае моладзь Беларусі, якія новыя магчымасці адкрываюцца перад таленавітымі маладымі людзьмі.

Мне як педагогу вельмі важна назапасіць уражанняў ад будучай паездкі, каб пасля дзяліцца імі з навучэнцамі нашай школы. У нас таксама нямала таленавітых дзяцей, таму любы станоўчы вопыт дапаможа ў далейшым развівацца ў правільным накірунку, рыхтаваць новыя, актуальныя для нашай краіны праекты.

Запісала Ірына КАЎКЕЛЬ

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации